Свет11

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна

Маштабная ўцечка дакументаў МУС Італіі сведчыць пра тое, што ізраільскія спецслужбы і прадстаўнікі Святога Пасаду праз італьянскую фірму шукалі сакрэтную інфармацыю пра дзейнасць Расіі ў Еўропе і не толькі.

Ізраільскі прэм'ер Беньямін Нетаньяху і Папа Рымскі Францішак (злева), сімволіка расійскай ПВК «Вагнер» (справа). Фоты: Vatican Pool, Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket / Getty Images

Уцечка даных італьянскай паліцыі справакавала міжнародны скандал — міланская прыватная вышуковая фірма Equalize укараніла шпіёнскі софт у серверы МУС Італіі і гадамі за грошы злівала адтуль канфідэнцыйную інфармацыю пра любых грамадзян краіны, уключаючы палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і спартыўных знакамітасцяў (на гэты момант вядома, што дзейнасць Equalize закранула 800 тысяч чалавек).

База даных італьянскага МУС таксама ўтрымлівала інфармацыю пра паліцэйскія расследаванні іншых краін Еўрасаюза, а серверы фірмы Equalize, на якіх захоўваліся злівы, былі знойдзеныя ў Італіі, Вялікабрытаніі і Літве, паведамляе выданне Politico.

Кліентамі Equalize мог быць кожны, хто выгадна заплаціць за інфармацыю. Уцечка даных сведчыць, што аднымі з асноўных кліентаў міланскай фірмы з'яўляліся ізраільская спецслужба «Масад» і прадстаўнікі Ватыкана. 

Паводле злітых даных італьянскай паліцыі, галоўным прадстаўніком інтарэсаў фірмы Equalize у паразуменні з Ізраілем і Ватыканам выступіў спецыяліст па кібербяспецы Нунцыа Самуэле Каламуцы, якога італьянскія СМІ звязваюць з міжнароднай хакерскай групоўкай Anonymous

Так, у лютым 2023 года ў міланскім офісе Equalize Каламуцы сустракаўся з двума агентамі «Масада», якія прапанавалі яму 1 мільён еўра за інфармацыю «пра ўсе актуальныя анлайн і афлайн аперацыі расійскай разведкі ў Еўропе, а таксама за ўзлом прылад «правай рукі» Пуціна (у злітых дакументах не адзначаецца, пра каго менавіта ідзе гаворка) і даных з банкаўскіх рахункаў некаторых расійскіх алігархаў, каб «знайсці і падарваць» фінансавыя патокі, ад якіх сілкуецца ПВК «Вагнер».

Акрамя 1 мільёна еўра, ізраільскія агенты ў якасці аплаты таксама прапаноўвалі Каламуцы больш падрабязную інфармацыю пра «карупцыйныя ўгоды» паміж элітамі арабскіх краін і прадстаўнікамі органаў улады Еўрасаюза, а таксама даныя пра падпольны трафік іранскага газу ў Італіі, якія маглі б зацікавіць іншых кліентаў Equalize, перадае Politico.

Гэтыя ж даныя пра аперацыі Крамля ў Еўропе і еўрапейскія транзакцыі расійскіх алігархаў з атачэння Пуціна, паводле зліваў, павінны былі быць перададзеныя і прадстаўнікам ватыканскага Святога Пасаду. Аднак дагэтуль застаецца невядомым інтарэс Ватыкана ў дадзенай справе, адзначаюць італьянскія медыя.

Цяпер па справе Equalize у Італіі ладзяцца масавыя арышты: сярод затрыманых ёсць дзейныя паліцыянты, прадпрымальнікі, палітыкі, суддзі, вайскоўцы і іншыя людзі, якія маглі быць датычнымі да шпіёнскай дзейнасці фірмы ці дапамагаць яе кліентам у якасці пасярэднікаў (падазраюць і членаў італьянскіх мафіёзных груповак). Спецыяліст па кібербяспецы Нунцыа Самуэле Каламуцы таксама знаходзіцца пад следствам.

Да маштабнага расследавання могуць далучыцца і іншыя еўрапейскія краіны, чые грамадзяне былі закранутыя дзейнасцю Equalize альбо на тэрыторыі якіх былі знойдзеныя серверы гэтай італьянскай фірмы.

Каментары1

  • Беня
    07.11.2024
    Попы своего интереса не упустят.

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →