Грамадства1414

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча

Рэжысёр Андрэй Гнёт, якога з Сербіі хацелі дэпартаваць у Беларусь, у канцы кастрычніка нарэшце змог пакінуць Сербію — праз год пасля затрыманні. Каб гэта атрымалася, дэмакратычныя сілы вялі перамовы ў тым ліку з адміністрацыяй прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча. Дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве», як гэта выглядала.

Кароткая сустрэча Ціханоўская з Вучычам на палях саміту ў ліпені. Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

Дзяніс Кучынскі апісвае, што, каб вызваліць Гнёта, працавалі адразу па некалькіх кірунках. Першы — юрыдычны (да справы падключыліся сербскія адвакаты, беларускія юрысты Ганна Маціеўская, Марыя Колесава-Гудзіліна, каманда юрыстаў Офіса Ціханоўскай — у прыватнасці Лявон Марозаў). Другі — міжнародна-палітычны (сустрэчы з партнёрамі беларускіх дэмсілаў з розных краін, каб прыцягнуць больш увагі да сітуацыі). Трэці — сербскі (праца непасрэдна з адміністрацыяй прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча).

Першы кантакт з Вучычам у Ціханоўскай быў у ліпені на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

«І падчас гэтай сустрэчы прэзідэнт Сербіі даў ведаць, што ён сочыць за справай і шукае пэўнае вырашэнне», — кажа Кучынскі.

Другая важная сустрэча адбылася ў рамках Геасамблеі ААН у верасні. Каманда Ціханоўскай бачыла, што ў праграме ёсць супольныя вячэры, дзе будзе Вучыч. Загадзя даслалі камандзе Вучыча ліст. Наладзіць камунікацыю дапамог Алекс Сораса (сын мільярдэра і філантропа Джорджа Сораса) — ён падзяліўся блізкім кантактам у адміністрацыі Вучыча. «Другі чалавек у Сербіі», — апісвае той кантакт Кучынскі.

Ціханоўская з дарадцамі на сустрэчы з Алексам Сорасам

Аднак на вячэры сустрэцца не атрымалася. Тады Дзяніс Кучынскі застаўся ў Нью-Ёрку на прыём Сораса, каб пабачыцца з тым чалавекам.

«Тады я ўпершыню ад каманды Вучыча пачуў, што Гнёта не выдадуць рэжыму Лукашэнкі. І мы дамовіліся, што паспрабуем знайсці супольнае рашэнне», — згадвае Кучынскі.

Па яго словах, была інфармацыя, што Андрэя Гнёта могуць выпусціць раней, напачатку кастрычніка. Але ў выніку спатрэбілася больш часу.

Андрэй Гнёт пасля таго, як пакінуў Сербію. 31 кастрычніка 2024 года ён прыляцеў у ЕС. Фота: сацсеткі

«З таго, што сербскі бок абяцаў, усё так было і зроблена», — адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Ён падсумоўвае: дыпламатыя працуе.

«Нават нягледзячы на адрозненні ў палітычных поглядах, якія, безумоўна, існуюць з Сербіяй, чалавечыя стасункі могуць ратаваць жыцці».

Учора Дзяніс зноў размаўляў з камандай Вучыча і падзякаваў ім за супрацу.

«Зразумела, што рэсурс Офісу абмежаваны, але каманда Ціханоўскай працягне і надалей дапамагаць беларусам. Мы сваіх не кідаем — кейс Гнёта гэта чарговы таму прыклад», — дадае Кучынскі. Ён згадвае, што раней Офіс падключаў свае кантакты, калі ў тайскую турму трапіў гурт Бі-2, а таксама калі беларусаў затрымлівалі ў Арменіі.

Каментары14

  • Фэйспалм
    04.11.2024
    А дастаткова было б падключыць проста аднаго НАРМАЛЬНАГА мясцовага адваката, каб закрыць пытанне хутка і без гэтай свістапляскі з бубнамі.
    Колькі ж рэсурсаў выкідваецца на вецер замест таго, каб сапраўды скіроўваць на беларускую справу!
  • Filipp
    04.11.2024
    Шмат прыгожых слоў, але Мы так і ня ведаем што стала прычынай магчымасці ад'езда Гнёта. Будзем чакаць яго слоў.
  • Піліп
    04.11.2024
    Filipp, запісвай хутчэй відэа скандуючы “ната”.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →