Вайна33

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі

У выходныя расійскія ўлады паказалі грамадзяніна ЗША, якога на мінулым тыдні вывезлі з Украіны пасля двух гадоў шпіянажу ў інтарэсах Масквы. Ім аказаўся 33-гадовы Дэніэл Марціндэйл. Ён з'явіўся на прэс-канферэнцыі ў Маскве і даў інтэрв'ю RT. З ягоных заяваў вынікала, што да пераезду ва Украіну ён жыў у Польшчы і хацеў перабрацца ў Расію. Аднак, як сведчыць аналіз «Агенцтва», мужчына жыў і ў Расіі. 

Як распавёў Марціндэйл на прэс-канферэнцыі 2 лістапада, да вайны ва Украіне ён жыў у Польшчы, дзе быў місіянерам.

Мужчына сказаў, што «даўно хацеў у Расію» і пасля пачатку вайны зразумеў, «што гэта той самы момант».

У лютым 2022-га ён прыбыў ва Украіну, праз Краматорск дабраўся да неназванай вёскі і адтуль праз тэлеграм-бота падраздзялення «тэрабароны ДНР» перадаваў расейцам каардынаты аб'ектаў УСУ, распавёў амерыканец.

У інтэрв'ю RT Марціндэйл расказаў, што да яго ва Украіне ставіліся з падазрэннем, бо ён казаў слова «паляніца» з рускім акцэнтам. «Да таго як я зразумеў, у чым справа, я прамаўляў яго так, як прамаўляюць рускія», — дадаў амерыканец.

Марціндэйл не распавёў расійскім СМІ нічога пра свае сувязі з Расіяй. Аднак, мяркуючы з ягоных сацсетак, ён бываў ці нават жыў там як мінімум з 2016 да 2019 года.

У 2016-м ён завёў профіль ва «ВКонтакте» і апублікаваў першае фота з геаметкай з пасёлка Трудавое Прыморскага краю. У 2017-м чалавек пад імем і з фота Марціндэйла публікаваў фота з Хабараўска на сэрвісе 2гис.ру. 

Ужо ў верасні 2018 года Марціндэйл апынуўся ва Уладзівастоку, дзе ўдзельнічаў у марафоне «Масты Уладзівастока». У лютым 2019-га амерыканец апублікаваў фота пропуску ў інтэрнат Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта, дзе ён, мяркуючы з дакумента, быў слухачом цэнтра расійскай мовы і культуры. У ліпені 2019-га ён напісаў, што паспяхова прайшоў тэставанне па рускай мове, а ў верасні апублікаваў і сертыфікат аб праходжанні тэставання ў Маскоўскім інстытуце рускай мовы ім. А.С. Пушкіна. 

У кастрычніку 2019 года ён апынуўся спачатку ва Украіне, а з красавіка 2020-га рэгулярна публікаваў здымкі з Польшчы, дзе, верагодна, займаўся сельскай гаспадаркай. У яго профілі ва «ВКонтакте» да гэтага часу месцам жыхарства пазначана польскае сяло Паловіца.

Нямецкае выданне t-online пісала, што пасля пераезду Марціндэйла ва Украіну ў 2022 годзе з ім размаўлялі нямецкія валанцёры. Амерыканца сустракалі ў Селідаве і пад Вуглядарам Данецкай вобласці. Са слоў валанцёраў, амерыканец дапамагаў разгружаць і размяркоўваць гуманітарную дапамогу, меў шмат зносін з вайсковай адміністрацыяй. Суразмоўцы t-online адзначылі, што ў дачыненні да амерыканца ўзнікалі падазрэнні. У прыватнасці, дзіўным здавалася тое, што ён неаднаразова знікаў ненадоўга, у тым ліку падчас прыезду ў рэгіён валанцёраў з ЗША. 

На мінулым тыдні Штаб абароны «ДНР» паведаміў, што расійскія вайскоўцы і прадстаўнікі спецслужбаў эвакуіравалі з зоны баявых дзеянняў пад Вуглядарам амерыканца, які забяспечваў расійскі бок разведданымі. З паведамлення вынікала, што мужчына «адыграў ключавую ролю ў падрыхтоўцы штурму вёскі Багаяўленка на вуглядарскім кірунку».

Каментары3

  • Кончаныя
    05.11.2024
    Што ў галаве гэтага амерыканца? Перадаваў інфармацыю захопнікам, каб яны яшчэ больш захапілі і пазабівалі? І адначасова раздаваў гуманітарку тым, хто застаўся без жытла і ежы?
  • Much ado about nothing
    05.11.2024
    "ён казаў слова «паляніца» з рускім акцэнтам."

    Няма такога слова, правільна "паляниця", дзе "и" вымаўляецца як "ы".
  • Паляныця
    05.11.2024
    Як бачым мова мае значэнне

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →