Грамадства

У Мінску запрацавала сістэма аўтаматычнай фіксацыі праезду на чырвонае

Пілотны праект рэалізуюць на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокая ў сталіцы, паведаміў начальнік сталічнай ДАІ Сяргей Бабіч, піша Abw.by.

Ён распавёў, што «звесткі, якія атрымліваюцца з камеры відэаназірання, дазваляюць нават прыцягваць кіроўцаў-парушальнікаў да адказнасці (не ў аўтаматычным рэжыме, а на падставе агульных правілаў) згодна з КоАП».

«За апошні месяц мы выявілі каля 20 выпадкаў праезду на чырвонае святло на гэтым скрыжаванні. І кіроўцы, якія дапусцілі гэтыя парушэнні, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — праінфармаваў начальнік сталічнай ДАІ.

Сістэма працуе так: відэакамеры фіксуюць, які сігнал гарыць у момант уезду транспарту на скрыжаванне, у момант перасячэння стоп-лініі здымаюць дынаміку парушэння. Потым інфармацыя апрацоўваецца, і парушэнне фіксуецца ў аўтаматычным рэжыме.

Калі ж сістэма выйдзе з тэставага рэжыму і пачне працу на пастаяннай аснове, а таксама якія скрыжаванні будуць абсталяваны яшчэ? «Я ўпэўнены, што не пазней за наступны год сістэма пачне працу. Справа за малым: дапрацаваць працу і ўзаемадзеянне ўсіх сістэм», — сказаў Сяргей Бабіч.

Ён дадаў, што сістэма аўтаматычнай фіксацыі праезду на забараняльны сігнал святлафора будзе ўстанаўлівацца на скрыжаваннях, якія вызначаюцца павышанай аварыйнасцю: «У Мінску ўжо запланаваны каля пяці скрыжаванняў, якія патрабуюць першачарговай увагі».

Начальнік ДАІ прывёў такую статыстыку: у гэтым годзе ў Мінску адбылося 15 ДТЗ з-за праезду на чырвоны сігнал святлафора. У іх 16 чалавек былі траўмаваны.

Нядаўна паведамлялася, што на скрыжаванні вуліц Леніна і Піянерскай у Слуцку ўсталяваны комплекс фотафіксацыі парушэнняў ПДР, які працуе ў аўтаматычным рэжыме. Толькі за тыдзень сістэма зафіксавала больш за 200 кіроўцаў-парушальнікаў. Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Пра гэта паведамляла ДАІ Мінскай вобласці. Толькі за праезд на чырвоны сігнал святлафора пакаралі 40 кіроўцаў.

Як караюць за праезд на чырвонае святло

За праезд на забараняльны сігнал святлафора ў першы раз парушальніка могуць аштрафаваць на 1-5 базавых велічынь (ад 40 да 200 рублёў). Паўторна на працягу года штраф складзе ад 3 да дзесяці базавых велічынь (120-400 рублёў).

Таксама кіроўцу могуць прыцягнуць да адказнасці за стварэнне аварыйнай сітуацыі, за гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь (200−800 рублёў). Магчыма таксама пазбаўленне правоў на тэрмін да двух гадоў.

Ёсць і крымінальная адказнасць, якая можа наступіць, калі пацярпелыя атрымліваюць менш цяжкія і цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →