Грамадства1616

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Ужо год цягнецца «малочная справа», у якой цэнтральнымі фігурамі зрабілі экс-міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло і спонсара першай прэзідэнцкай кампаніі Лукашэнкі Генадзя Скітава. Следства цягнецца анамальна доўга. Крыніцы кажуць, што замінка ў Скітаве, які катэгарычна адмаўляе віну, тады як Брыло прызнае ўсё. 

Ігар Брыло. Фота: сайт прэс-службы Лукашэнкі

«Колькі маіх знаёмых саджалі па якіх заўгодна прычынах, але ніхто яшчэ так сябе не закапваў. [Брыло] беспардонна грузіць сябе і іншых», — сказаў «Нашай Ніве» суразмоўца з Барысава, якому ў агульных рысах вядомы ход расследавання. 

«Малочная справа» перадусім узнікла вакол дзеячаў з Барысава — Ігара Брыло, які на момант затрымання быў памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, і Генадзя Скітава, які ўзначальваў магілёўскую «Бабушкину крынку». 

Гендырэктар ААТ «Бабушкіна крынка» Генадзь Скітаў. Фота: mnsvu.org

У маладосці Скітаў ездзіў на блатной педалі, але змяніў жыццёвую траекторыю пасля таго, як блізкі сябар ягонага бацькі — Мікалай Дамашкевіч, — стаў цэнтральнай фігурай у штабе Лукашэнкі на выбарах-1994.

Па версіі, якую ў вузкіх колах распаўсюджваў сам Скітаў, яны з братам падтрымалі грашыма кампанію маладога кандыдата. 

Так яно было ці не, дакладна невядома, але факт у тым, што Генадзя Скітава з братам вынесла з атачэння крымінальнага аўтарытэта «Зайца» ў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. 

Сяргей Элькінд (трэці злева) з братвой на магіле аўтарытэта «Мацвея», пераемнікам якога стаў «Заяц». Фота: Ежедневнік

А Ігар Брыло, калі працаваў ветэрынарам, быў падначаленым Скітава.

Як сцвярджаюць нашы суразмоўцы, старыя знаёмыя, трапіўшы ў складаныя жыццёвыя абставіны, паводзяць сябе па-рознаму. 

Маўляў, Брыло актыўна дае паказанні — і на сябе, і на іншых. Наступствам стала тое, што «народ ездзіць на допыты, каб выслухаць і дэзавуяваць то адну гісторыю, то іншую». Па ацэнцы суразмоўцаў, такое адбываецца не толькі ў Барысаве, але і ў іншых раёнах. 

Ігар Брыло

«Мне здаецца, ужо з сотню чалавек з сельскай гаспадаркі за гэты час схадзілі на допыты, і ў асноўным па Брыло. А Скітаў, як мы разумеем, пайшоў «у адмову» і маўчыць», — сказаў наш суразмоўца. 

Нагадаем, пра першыя затрыманні па «Малочнай справе» «Нашай Ніве» стала вядома акурат год таму, 1 лістапада 2023 года.

Пазней стала вядома, што пад следства трапіў кіраўнік «Бабушкінай крынкі» Генадзь Скітаў (Элькінд). Неўзабаве пасля яго з працы знік і на той момант памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці, экс-кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Ігар Брыло. 

Чытайце таксама: Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі 

Каментары16

  • Вадя
    02.11.2024
    Ничего не понял.
  • даведка
    02.11.2024
    Геннадий Скитов ходил под ментами либо они под ним и были в подчинении у него.
  • Малайчынка!
    02.11.2024
    Яго хітры план расправіцца з лукашыстамі працуе.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →