Здароўе1010

Змяненне клімату ўдарыць і па здароўі беларусаў?

Рост смяротнасці ад гарачыні — гэта толькі кветачкі.

Змяненне клімату аказвае моцны ўплыў на здароўе людзей, што пацвярджаюць даныя штогадовай справаздачы Lancet Countdown, апублікаванай 30 кастрычніка 2024 года. З некаторымі яго палажэннямі знаёміць Le Monde.

У гэтай справаздачы 122 эксперты з 57 акадэмічных інстытутаў і агенцтваў ААН аналізуюць наступствы глабальнага пацяплення, уключаючы экстрэмальныя тэмпературы, паводкі і засухі, якія ўсё часцей пагражаюць насельніцтву па ўсім свеце.

Сярод мноства паказчыкаў справаздачы найбольш яркі — рост смяротнасці, звязаны з гарачынёй, асабліва сярод пажылых людзей, маленькіх дзяцей, хранічных хворых і бедных гараджан, найбольш уразлівых да высокіх тэмператур. У 2023 годзе колькасць смерцяў людзей старэйшых за 65 гадоў з-за спёкі вырасла на 167% у параўнанні з 1990-мі гадамі. Гэта значна перавышае прагназаваны ўзровень, абумоўлены выключна старэннем насельніцтва.

Павышаныя тэмпературы таксама неспрыяльна адбіліся на тых, хто працуе на адкрытым паветры: у 2023 годзе яны былі падпадалі пад цеплавыя стрэсы на 27,7% гадзін даўжэй, чым у 1990-х гадах. Акрамя таго, высокія начныя тэмпературы паўплывалі і на сон, скараціўшы колькасць гадзін адпачынку на 6% у параўнанні з сярэднім паказчыкам перыяду 1986—2005 гадоў, што адмоўна адбіваецца на агульным здароўі і самаадчуванні.

Акрамя таго, па словах выканаўчага дырэктара Lancet Countdown Марыны Раманела, высокія тэмпературы прывялі да рэкорднай страты 512 мільярдаў працоўных гадзін, у асноўным у сельскай гаспадарцы. Найбольшыя страты панеслі краіны з нізкім узроўнем развіцця.

Змяненне клімату прыводзіць да экстрэмальных ападкаў і засух, што негатыўна адбіваецца на прыродных і сельскагаспадарчых экасістэмах. З 1961 па 2024 год колькасць дзён з моцнымі дажджамі павялічылася на 60% у глабальным маштабе, а ў 2023 годзе засуха не менш за месяц доўжылася на 48% абследаваных тэрыторый. Асабліва пацярпелі Паўночная і Паўднёвая Афрыка, а таксама Паўднёвая Амерыка.

Гэтыя кліматычныя змены пагражаюць харчовай і воднай бяспецы, што можа выклікаць рост інфекцыйных захворванняў, такіх як ліхаманка дэнге і вірус Зіка, якія перадаюцца камарамі Aedes albopictus і Aedes aegypti. Паводле справаздачы, за апошнія дзесяцігоддзі рызыка заражэння ліхаманкай дэнге павялічылася на 46% для Aedes albopictus і на 11% для Aedes aegypti, што звязваюць з пацяпленнем і змяненнем ападкаў.

Пациенты, страдающие лихорадкой денге, проходят лечение Patients suffering from dengue receive treatment Пацыенты, якія пакутуюць ад денге, атрымліваюць лячэнне
Хворыя на ліхаманку дэнге пацыенты атрымліваюць лячэнне. Горад Дака, Бангладэш. 10 жніўня 2023 года. Фота: AP Photo / Mahmud Hossain Opu

Кліматычныя змены таксама ўзмацняюць рызыку захворванняў, звязаных з бактэрыямі Vibrio, якія жывуць у цёплых прыбярэжных водах і могуць выклікаць цяжкія скураныя і страўнікава-кішачныя інфекцыі. У 2023 годзе працягласць такіх зон вырасла на 14% у параўнанні з папярэднім рэкордам 2018 года, дасягнуўшы 88 348 кіламетраў. У выніку колькасць выпадкаў вібрыёзу, які выклікаецца гэтымі бактэрыямі, дасягнула рэкордных 69 000.

Акрамя таго, пацяпленне правакуе рост колькасці пясчаных і пылавых бур, што павялічвае ўзровень небяспечных часціц у паветры на 31%.

Аўтары справаздачы падкрэсліваюць, што, нягледзячы на вядомыя пагрозы здароўю, звязаныя са зменай клімату, урады і кампаніі працягваюць падтрымліваць выкапнёвае паліва: у 55% краін субсідыі на яго перавышаюць 10% ад выдаткаў на ахову здароўя, а ў 27% краін дасягаюць памераў бюджэту на ахову здароўя.

Тым не менш, усведамленне праблемы спрыяе яе вырашэнню: з 2016 года доля чыстай энергіі ў свеце павялічылася да 10,5%, а забруджванне ад выкапнёвага паліва знізілася на 6,9%, у асноўным дзякуючы меншаму выкарыстання вугалю.

Каментары10

  • Жвір
    03.11.2024
    Больш пуляйце свае ракеты, у космас і ніжэй, дык і ня тое яшчэ будзе, новы пояс астэроідаў будзе, паміж Марсам і Венерай.
    Засьмецілі біясфэру, чым унесьлі зьмены ў законы яе прыроднага йснаваньня. Прыматы (малпы асобнага роду) адчулі сябе гаспадарамі плянэты, дык чаго іншага чакаць ? Эксперымент ня ўдаўся. Гамон.
  • Петя
    03.11.2024
    Наша нива однозначно кормится от соросовско-глобалистских фондов. Идея вы со своим потеплением и влиянием на это человека. Не дурите голову. Китайцам это пишите
  • final cut down
    03.11.2024
    Пра паўднёвую Афрыку напісана, на фотах нейкія мусульмане, дык што там пра беларусаў?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →