Магілёвец з рэўнасці апублікаваў у дамавым чаце інтымнае фота сваёй жонкі
Калі адумаўся, вырашыў разбіць тэлефон, каб пазбегнуць праблем з міліцыяй.
Жыхар Магілёва пасля канфлікту з жонкай апублікаваў яе інтымнае фота ў дамавым чаце.
Яны былі жанатыя каля дзесяці гадоў, выхоўвалі траіх дзяцей. 34-гадовы мужчына не працаваў і злоўжываў алкаголем, што не падабалася жонцы. Яна спрабавала наставіць яго на розум і захаваць шлюб, але словы не дзейнічалі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Аднаго вечара магілёвец раптам усумніўся ў вернасці жонкі. З помсты ён выклаў у чат дома фатаграфію, на якой яна была зусім без адзення. Публікацыю паспелі паглядзець больш за 120 чалавек.
Адміністратар чата спрабаваў выдаліць здымак, але з-за нейкай прычыны гэта ў яго не атрымалася. Тады ён звярнуўся з заявай у міліцыю.
Праз некаторы час муж зразумеў, што паступіў няправільна, і захацеў выдаліць фота з перапіскі. Але на той момант яго ўжо выдалілі з чата. Усвядоміўшы, што за ўчынак яму пагражае пакаранне, магілёвец разбіў тэлефон. Але гэта, вядома, не дапамагло.
Супраць мужчыны была распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 343 КК («Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару»). Яму пагражае ад грамадскіх работ да арышту.
Пасля здарэння жонка падала на развод.
Каментары