Здароўе22

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?

Расказваем, якія прадукты будуць карысныя для вашага кішэчніка.

Diet after taking antibiotics Дыета пасля прыёму антыбіётыкаў Диета после приема антибиотиков
Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Вядома, што антыбіётыкі забіваюць не толькі шкодныя, але і «добрыя» бактэрыі. На шчасце, для большасці людзей гэты адмоўны эфект для мікрабіёму кішэчніка мае часовы характар. Тым не менш, як піша The New York Times, мы можам дапамагчы арганізму аднавіцца пасля прыёму антыбіётыкаў, звярнуўшы ўвагу на свой рацыён.

Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя віды ежы стымулююць рост «добрых» мікробаў і перашкаджаюць росту «дрэнных». Так, даследаванне, праведзенае ў 2021 годзе, паказала, што багатая клятчаткай ежа спрыяе аднаўленню мікрабіёму.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўжываць 400 грамаў гародніны і садавіны ў дзень, што адпавядае 25-30 грамам клятчаткі. Яе крыніцамі з'яўляюцца цыбуля, бананы, аўсянка, бабовыя.

Аднак у некаторых людзей клятчатка можа ўзмацніць такія сімптомы, як дыярэя, уздуцце жывата і спазмы, якія часта ўзнікаюць падчас прыёму антыбіётыкаў. У такім выпадку лепш устрымацца ад салатаў да той пары, пакуль сімптомы не знікнуць.

Некаторыя даследаванні сведчаць пра карысць для аднаўлення мікрабіёму ферментаваных прадуктаў, такіх як кефір, ёгурт, квашаная капуста.

Таксама ёсць доказы таго, што змякчыць некаторыя адмоўныя сімптомы, звязаныя з прыёмам антыбіётыкаў, такія як уздуцце жывата і ўтварэнне газаў, дапаможа імбір. Яго можна нацерці або нарэзаць у гарбату, тушанае мяса ці суп. Для мякчэйшага смаку можна выкарыстоўваць імбір у выглядзе парашку.

А вось карысць прабіятычных дабавак спецыялісты ставяць пад сумнеў.

Вынікі апошніх і больш надзейных даследаванняў прадэманстравалі, што такія дабаўкі не адыгрываюць істотнай ролі ў аднаўленні мікрабіёму кішэчніка пасля выкарыстання антыбіётыкаў. А некаторыя даследаванні паказалі, што яны нават могуць запаволіць яго аднаўленне.

Як тлумачаць спецыялісты, калі абмежаваны спектр відаў мікробаў уводзіцца ў кішэчнік праз дабаўкі, яны канкуруюць за прастору і пажыўныя рэчывы і нават могуць выпрацоўваць хімічныя рэчывы, якія перашкаджаюць разрастанню нашых уласных карысных кішэчных бактэрый.

Такім чынам, каб дапамагчы мікрабіёму аднавіцца, дастаткова зрабіць акцэнт на натуральных прадуктах, багатых клятчаткай і карыснымі бактэрыямі. Замест дабавак лепш выбіраць свежыя гародніну, садавіну і ферментаваныя прадукты, якія спрыяюць здароўю кішэчніка натуральным шляхам. Такі рацыён падтрымае ваш арганізм у перыяд пасля прыёму антыбіётыкаў і паскорыць вяртанне мікрабіёму да нормы.

Каментары2

  • Пятніца Развратніца
    01.11.2024
    на малюнак гляджу... о. піва?
  • Ніна
    02.11.2024
    Шаноўная рэдакцыя, калі вы бярэцеся даваць парады кшталту гэтай, то патрэбна спачатку разабрацца ў тэме БАДаў і г.д. Хацела б я паглядзець на таго небараку, які будзе "аднаўляць" мікрабіём кішэчніка з дапамогай пералічаных прадуктаў, асабліва бабовых і кіслай капусты пасля антыбіётыкаў. Канешне, усё залежыць ад працягласці іх прыёму і г.д. Пасля прыёму антыбіётыкаў патрэбна пазмагацца з патагенамі . У гэтым дапамагаюць адпаведная дыета, травы, буякі, імбір і г.д. Таксама антыбіётыкі уплываюць і на выпрацоўку ферментаў - пячонка-селязёнка. Я пішу не ад таго, што разумных кніжак начыталася. У мяне ёсць той-сёй досвед змагання з пост - хіміяй і апраменьваннем. Вы ж па-дылетантску бэсціце БАДы. Зразумела ж, трэба разбірацца з БАДамі, якія бясспрэчна не замяняюць збалансаванага харчавання. А правільна ферментаваная гародніна гэта здароў'е кішэчніка. Што ў сваю чаргу вызначае ваш імунітэт. Здароўя усім

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску28

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску28

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →