Грамадства11

Уязджаюць з 49 краін. Памежная служба Польшчы апісала нелегальную міграцыю на мяжы з Беларуссю

З пачатку 2024 года памежная служба Польшчы зарэгістравала больш за 27 тысяч спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

У ведамстве чакаюць, што да канца года па гэтым паказчыку можа быць пабіты рэкорд. Пра сітуацыю на мяжы Беларускай службе Польскага радыё распавёў старшы харунжы прэс-службы Падляскага аддзялення памежнай службы Міхал Бура. Most коратка прыводзіць яго інфармацыю.

Па словах Буры, у гэтым годзе ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць грамадзяне 49 краін. Гэта не толькі добра асвоеныя напрамкі нелегальнай міграцыі накшталт Афганістана, Сірыі, Ірака,

але і досыць экзатычныя — Каморскія выспы, Буркіна-Фасо, Папуа-Новая Гвінея.

Некаторыя мігранты, па выразе Буры, прыязджаюць у Расію ці Беларусь «зусім свежымі», гэта значыць наўпрост са сваёй краіны. Але таксама ёсць вялікая група людзей, якія на працягу многіх гадоў легальна жылі ў Расіі.

Іх мэта — Заходняя Еўропа.

Паводле звестак Буры, больш за 90% мігрантаў, якія трапілі ў краіну нелегальна, не застаюцца ў Польшчы.

Таму для транспарціроўкі патрэбна развітая сетка кур'ераў. Толькі сёлета ў Польшчы затрымалі 307 памагатых і арганізатараў нелегальнай міграцыі. Іх задачай была перавозка мігрантаў на аўтамабілях у Заходнюю Еўропу.

— Можна сказаць, што гэта ўжо арганізацыя з такой мафіёзнай структурай, — адзначыў Бура.

90% мігрантаў — маладыя мужчыны. Жанчыны і сем'і з дзецьмі, па назіранні Буры, з'яўляюцца на мяжы вельмі рэдка.

Каментары1

  • Тэкля
    16.10.2024
    А тых, хто ўцякае ад дыктатарскага рэжыму, Польша хоча пазбавіць магчымасці атрымаць прытулак. Чамусьці прыхільнікам рэжыму прасцей атрымаць візу і легалізавацца ў гэтай краіне, чым звычайнаму беларусу і таму, хто хоча наведаць сваякоў у выгнанні

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →