Грамадства22

На мытні затрымалі буйную партыю крыптакашалькоў

У пункце пропуску «Брэст» у мікрааўтобусе грамадзяніна Беларусі мытнікі выявілі 95 незадэклараваных кашалькоў для крыптавалюты. Яны былі схаваныя ў аўтамабілі.

Электронныя прылады для захоўвання ключоў доступу да акаўнтаў на крыптавалютных біржах мытнікі ацанілі ў 44 тысячы рублёў, паведамляе Мытны камітэт.

Яны канфіскаваныя, як і аўтамабіль, на якім яны перавозіліся.

Сам кіроўца (ён ехаў праз зялёны канал) растлумачыў, што крыптакашалькі яго папрасілі правезці ў Беларусь незнаёмыя людзі.

У Беларусі з 20 верасня запрацаваў указ «Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)», які забараняе фізічным асобам купляць і прадаваць крыптавалюту па-за беларускімі крыптабіржамі або крыптаабменнікамі.

Каментары2

  • Acab
    15.10.2024
    Пракрысты выхваляюцца, але нават рабваць дзяржаба ня ўмее. Трэ было сачыць атрымальнікаў і счакаўшы на нейкі час, патрэбны каб загнаць сродкі на зімныя гаманцы браць паасобку, паводле загону, ў іх ўсё загонна, начальнік выпісаў дазвол і прагаласаваў ў палатцы, а не сарочыцца на мэталябрухт.

    А так, канешне, ідэя халоднага гаманца досыць бязглуздая, не разбірацьму тут чаму
  • Шэф, фсё прапала!
    15.10.2024
    Ну и как теперь хабарики давать?

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА3

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым3

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА12

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →