Грамадства1414

«У мяне няма кім яго замяніць». Якія цяпер настроі ў кіраўнікоў сярэдняга звяна?

«Наша Ніва» апытала даступных нам работнікаў дзяржсектара і дзяржкіравання. Некаторыя адказы красамоўныя.

Прапаганда больш уплывае на паводзіны чыноўнікаў, чым на грамадства агулам. Ілюстрацыйнае фота: Гомельская праўда

«Калі не зраблю нічога, максімум вымова. Калі зраблю не так — пасадзяць», — гэта вядомая максіма беларускага чыноўніка апошніх дзесяцігоддзяў. Якія яшчэ тэндэнцыі, настроі, характэрныя праявы ў рэгіёнах? «Наша Ніва» апытала некалькі чалавек, якіх можна аднесці да ліку «мясцовых элітаў».

Варта адзначыць, што базавыя задачы ў прадстаўнікоў розных груп гэтых элітаў розныя. 

Інтарэс кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў у тым, каб выконваць план па вытворчасці і не даваць пры гэтым мінусу, а таксама выплачваць заробкі не ніжэйшыя за сярэднія па сваёй галіне.

Інтарэс начальніка горада ў тым, каб выконваць план па падатках і зніжаць узровень датацыяў з бюджэту вобласці. 

Інтарэс раённых кіраўнікоў пракуратуры, МУС, КДБ і КДК у тым, каб хутчэй за іншыя ведамствы знайсці парушэнні ў працы тых ці іншых структур і арганізацый і першымі вынесці папярэджанне або прыцягнуць да адказнасці. 

Цікавасць жа кіраўнікоў буйнога па мерках мясцовасці бізнэсу ў тым, каб як мага меней перасякацца ў сваёй дзейнасці з прадстаўнікамі вышэй пералічаных груп. 

Паводле ацэнак нашых суразмоўцаў, адносіны паміж гэтымі галінамі элітаў не адрозніваюцца ўзаемным даверам. 

«Людзі залезлі ў ракавінкі, ізаляваліся. Сілавікі самі па сабе, чыноўнікі самі па сабе, прамыслоўцы самі па сабе, прыватны бізнэс таксама сам па сабе кучкуецца. Зразумела нежаданне мець зносіны, гэта толькі ўзмацняе недавер», — кажа адзін з рэспандэнтаў. 

Перамога двудумства

Апытаныя канстатуюць перамогу двудумства. На ўсё большую колькасць тэмаў можна гаварыць толькі з блізкімі знаёмымі.

Таму ў публічнай прасторы бачныя толькі вельмі выяўленыя погляды тых людзей, чый погляд супадае з афіцыйным.

«Найлепшай рэакцыяй на старт палітычнай дыскусіі лічыцца пакінуць памяшканне», — адзначае суразмоўца «Нашай Нівы». 

І ніхто з рэспандэнтаў не назірае «супраціву на месцах» пастановам з Мінска. Сабатажу не назіраецца, роўна як, зрэшты, і ініцыятывы.

 «Калі не зраблю нічога, максімум вымова. Калі зраблю не так — пасадзяць», — гэта максіма беларускага чыноўніка.

Рэспандэнты прыводзяць прыклады кансультацый з Мінскам па пытаннях, якія гадоў пяць таму яны вырашалі самастойна, а цяпер перастрахоўваюцца.

Служба ў органах — самы лёгкі кар'ерны шлях

Служба ў органах на сёння ўспрымаецца як самы лёгкі кар'ерны шлях, дэфіцыт кадраў у сілавых структурах знаходзіцца на звычайным узроўні. 

Тыя, хто быў найбольш нязгодны з дыктатурай, ужо звольніліся. Некаторыя неахвотна даслужваюць да канца кантракту, таму што звальненне да заканчэння кантракту сёння, у 2024-м, у ваенны час, абавязкова прыцягвае ўвагу органаў контрвыведкі. Калі і звальняюцца — то хітрымі, вакольнымі шляхамі. 

А што Захад можа прапанаваць?

Адносінамі з Захадам апытаныя прадстаўнікі дзяржсектара і дзяржапарату не цікавяцца, лічачы, што Захад пакуль нічога канкрэтнага не здольны прапанаваць ні ім, ні Беларусі ў цэлым. 

Рэспандэнты з дзяржсектара лічаць, што прапаганда больш уплывае на паводзіны чыноўнікаў, чым на грамадства ў цэлым. Яны татальна працуюць з аглядкай на тое, як іх рашэнні могуць быць ацэнены наверсе. 

Чысткі ладна прарэдзілі адміністрацыйныя кадры на розных узроўнях. Асноўныя падставы для звальнення — звязаная з Украінай біяграфія або ўдзел сваякоў у пратэстах.

Для прасоўвання па службе або працаўладкавання на дзяржслужбу, іранізуюць суразмоўцы, даведка з КДБ цяпер настолькі ж абавязковая, як даведка з псіхдыспансера. 

Пры гэтым апытаныя лічаць, што дэфіцыт кадраў выцверажае кіраўніцтва і ўплывае на тэмпы рэпрэсій. У кіраўнікоў усё ж ёсць магчымасць адстойваць патрэбных спецыялістаў, аргументуючы гэта словамі «ў мяне няма кім яго замяніць». 

Але такія прыватныя выпадкі не ўплываюць на агульную карціну, таму што, на думку апытаных, праява цікавасці да лёсаў чужых работнікаў будзе ўспрынята як сімпатыя да апазіцыянераў. Чалавека, гатовага ад свайго імя ўнесці прапанову аб спыненні рэпрэсій, лічаць апытаныя, у краіне няма. Таму яны будуць працягвацца.

Калі вам важная праца, якую робяць журналісты «Нашай Нівы», падтрымайце нас данатам праз «Патрэон».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Алесь
    15.10.2024
    На самом деле белорузисировать Беларусь достаточно просто. 25%-30% являются носителями белорусской национальной идеи. Еще столько же нейтралов и русскомирцев. Нейтралы могут изменить свою позицию и примкнуть к патриотам. А нам то всего то нужно что бы 50% населения +1человек проголосовали на референдуме за белорусизацию.
  • -_-
    15.10.2024
    дык узровень адукацыі зараз такі, што школьнікі (хто хоча вучыцца) самі вучацца - па артыкулах, відэа і т.п. з інтэрнэту
  • Алесь
    15.10.2024
    Преимущество белорусского языка в Беларуси в том что его отменить нельзя. Ну просто что сделать так что бы он перестал быть государственным. А русский можно. Просто надо работать с народом инфармационно. Что бы в час икс на референдуме решился наш вопрос в нашу пользу.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць1

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →