Міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на сустрэчы са шматдзетнымі маці ў Лідзе закранула пытанне праграмы сямейнага капіталу. З залы запыталіся, ці будуць яе надалей працягваць, на што чыноўніца адказала сцвярджальна.
«Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову аб працягванні праграмы на наступную пяцігодку. Мы падрыхтавалі адпаведны праект указа, у якім пастараліся ўлічыць актуальныя для шматдзетных сем'яў пытанні», — заявіла Наталля Паўлючэнка.
У Беларусі сямейны капітал прызначаецца пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. У 2024 годзе ён складае 31480 рублёў.
Прадаць кватэру нельга, бацька павінен працаваць — новыя ўмовы сямейнага капіталу ў Беларусі
«Зрабіла зубы за вашы падаткі». 26-гадовая шматдзетная маці патраціла мацярынскі капітал на стаматолага
У Дзятлаве шматдзетнай маці далі на кватэру $10 тысяч сямейнага капіталу. Але потым пракуратура гэтыя грошы забрала
Каментары