Свет55

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны

Учора ў Літве прайшлі парламенцкія выбары.

Вілія Блінкавічуце. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

У першым туры выбараў у Сейм Літвы перамогу атрымала апазіцыйная Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), другое месца заняў кіроўны Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (TS-LKD), а трэцяе месца — папулісцкая «Зара над Нёманам», піша Delfi.lt.

ЛСДП набрала 19,36% галасоў, TS-LKD — 17,96%, «Зара над Нёманам» — 14,99%.

У Сейм таксама прайшлі Саюз дэмакратаў «У імя Літвы» (9,24%) і Ліберальны рух (7,70%). З цяжкасцю пераадолеў 7-працэнтны бар’ер Саюз сялян і зялёных (7,02%).

ЛСДП атрымлівае пакуль 18 мандатаў, TS-LKD — 17, «Зара над Нёманам» — 14, «У імя Літвы» — 8, Ліберальны рух — 7, а «Сяляне і Зялёныя» — 6 мандатаў.

ЛСДП і «У імя Літвы» створаць кіруючую большасць. Пасля прыбыцця лідара «За Літву» ў штаб-кватэру Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) лідары палітычных партый, былы прэм'ер Саулюс Сквярняліс і Вілія Блінкявічуце дамовіліся стварыць сумесную кіруючую большасць.

«Мы дамовіліся разам з партыяй «У імя Літвы», якая вельмі паспяхова выступіла на выбарах, стварыць кіруючую большасць — працаваць разам, каб у нас былі добрыя вынікі», — заявіла журналістам В. Блінкявічуце пасля размовы са С. Сквярнялісам.

За бортам апынулася Партыя свабоды. У новым Сейме яна не будзе прадстаўлена, бо набрала 4,44% галасоў.

Не змагла пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер і Выбарчая акцыя літоўскіх палякаў, якая набрала 3,93%.

За мандат 141 члена Сейма змагаюцца 14 партый і адна кааліцыя. 71 член Сейма абіраецца па аднамандатных акругах. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ пятую частку галасоў усіх выбаршчыкаў аднамандатнай акругі, другі тур выбараў у Сейм адбудзецца 27 кастрычніка. 

Каментары5

  • Можна і патрэбна!
    14.10.2024
    Гарамбуш, ім такія пытанні можна кожны дзень задаваць, калі яны ў тэліку паказваюць дэманстрацыі студэнтаў, забастоўкі рабочых у розных краінах. Для іх гэта прыкметы крызісу Захаду, а не выяўленне грамадзянамі сваёй пазіцыі прычым дазволенымі сродкамі. І толькі тут нейкі "асаблівы шлях", дзе ўсе павінны сядзець, як мышы пад венікам, ды перашэптвацца на кухнях (а лепей - маўчаць), як яны сабе рэзідэнцыі будуюць, дзеляць зямлю ў Сачах ці Абхазіі, прапануюць амерыканцам недра ў абмен на недатыкальнасць... Ну, маразм жа! Патрэбныя дэмакратыя, свабода слова і сходаў і інш. па тэксту Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, грамадзянскі кантроль над уладай, а не іхнія імітуючыя бурлівую дзейнасць палаткі, унс, саветы дэпутатаў.
  • За Свабоду!
    14.10.2024
    Левацэнтрыты перамаглі, правацэнтрысты будуць моцнай апазіцыяй. Любіцелі ябацек прайгралі.
  • стары литвин
    14.10.2024
    [Рэд. выдалена]

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся24

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі22

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся24

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Галоўнае
Усе навіны →