Захоўванне бульбы па-за кватэрай пагражае жыхарам вялікім штрафам
У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы растлумачылі, чаму нельга размяшчаць мяшкі з гароднінай у калідорах шматпавярховікаў.
Увосень многія беларусы закупаюцца гароднінай на сельскагаспадарчых кірмашах, але ў саміх кватэрах не заўсёды ёсць месца для яе захоўвання.
Але і загрувашчваць калідоры, лесвічныя пралёты і пляцоўкі, праходы, запасныя выхады і іншыя дапаможныя памяшканні ў жылым доме забаронена.
Такая норма прадугледжана пунктам 2 артыкула 26 Жыллёвага кодэкса Беларусі, а таксама падпунктам 16.6 Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных пастановай Саўміна № 399 ад 21 мая 2013 года.
Як перадае газета «Аргументы і факты ў Беларусі» адказ ЖКГ Мінска, за парушэнне гэтых палажэнняў пагражае штраф да 20 базавых велічыняў (да 800 рублёў сёння).
Уласна кажучы, пастаўленыя ў тамбуры мяшкі з бульбай можна палічыць якраз загрувашчваннем. Дарэчы, яны могуць перашкодзіць і пры эвакуацыі ў выпадку пажару.
Каментары