Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
Украінскія аператары дронаў здаліся перад гэтым у палон.
Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Пра гэта паведамляе сэрвіс DeepState.
Аналітыкі са спасылкай на крыніцы адзначаюць, што гэта адбылося 10 кастрычніка ў раёне населенага пункта Зялёны Шлях. Туды прарваліся расійскія часці. Украінскія байцы (сярод іх былі аператары дронаў) былі вымушаныя здацца. Як адзначае DeepState, сітуацыя ў Курскай вобласці не такая радасная.
Упаўнаважаны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец пракаментаваў, што пакаранне палонных — гэта грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Ён накіраваў лісты ў ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з нагоды расстрэлу палонных.
«Гэтыя дзеянні не павінны застацца беспакаранымі, і вораг павінен панесці ўсю адказнасць. Расія — гэта краіна-тэрарыст, якая парушае ўсе правілы і звычаі вайны. Міжнародная супольнасць не павінна заплюшчваць вочы на такія злачынствы», — заявіў Лубінец.
Каментары