Грамадства11

У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?

З-за ранняй вясны кляшчы былі вельмі актыўныя, але людзі часцей падчаплялі іх за горадам.

У 2024 годзе ў Мінску больш за 500 га ахапілі спецыяльнай апрацоўкай супраць кляшчоў. І гэта прынесла вынік. У сталіцы выяўлена на 40% менш кляшчоў, чым у 2023-м.

Пра гэта заявіў намеснік галоўнага доктара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рыгор Гецюк, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

«У гэтым сезоне гэтая тэма была актуальная, паколькі з-за ранняй вясны кляшчы сталі праяўляць актыўнасць — адзначаўся рост колькасці іх нападаў. Але адзначу, што 80% выпадкаў прысмоктвання адбыліся не ў Мінску, а за яго межамі: на дачных участках, у лясах», — адзначыў Гецюк.

У сталіцы апрацоўку тэрыторый, дзе выяўляюць перавышэнне колькасці кляшчоў, праводзяць не першы год.

Каментары1

  • .
    13.10.2024
    Лічу, што трэба з асцярожнасцю адносіцца да справаздач чыноўнікаў. Яны правялі апрацоўку тэрыторый акарыцыдамі і прызнаць яе неэфектыўнасць не маглі б.
    Пытанне, калі і як праводзіўся падлік кляшчоў. Калі прыносяць іх на аналіз? Зараз у алгарытме дзеянняў пры ўкусе аналіз неабавязковы, галоўнае (і справядліва) гэта неадкладны прыём антыбіётыкаў.
    У навінах на іх сайце такіх актуальных даных не знайшоў. Маем толькі размовы на радыё.

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →