Грамадства55

У міліцыі расказалі, за што будуць караць квадробераў

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Кастрычніцкага РУУС Мінск Андрэй Бучко на сустрэчы з навучэнцамі аднаго са сталічных каледжаў расказаў, за што могуць прыцягнуць да адказнасці прыхільнікаў квадробікі — моладзевай субкультуры, якая набывае ўсё больш прыхільнікаў сярод дзяцей і падлеткаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Што тычыцца квадробераў — калі іх паводзіны парушаюць грамадскі парадак, напрыклад, яны скачуць на мінакоў, тады яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства», — заявіў міліцэйскі начальнік.

Квадробіка — рух родам з Японіі. Адэпты гэтай субкультуры капіююць паводзіны жывёл, часцей за ўсё катоў і сабак. Яны бегаюць на карачках, выдаюць гукі, падобныя да гукаў жывёл, надзяваюць маскі і хвасты. Некаторыя спрабуюць нават есці корм жывёл. Зрэшты, у Беларусі нядаўна з'явіўся бяспечны корм спецыяльна для квадробераў.

Гэтая дзіцячая забава сур'ёзна турбуе беларускіх прапагандыстаў. У адным з матэрыялаў, напрыклад, квадробіку назвалі «першым крокам да сатанізму», а нядаўна з'явілася версія, што квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі.

Каментары5

  • Сустрэча з Навучэнцамі
    13.10.2024
    Нібыта Настаўніца сабрала міліцыянту аўдыторыю, спраўдзіла прысутнасьць згодна са спісам, заўтра на ўлік павядзе станавіцца ў вайскамат.
    Бюджэтныя нібыта настаўнікі зусім ня частка рэжыму, проста працу сваю выконваюць, давайце з топ-200 бізнэсоўцаў наскубем грашэй (хто зажыліць - хатняя хімія) і павысім нібыта настаўнікам заробкі.
  • Гоп-мусарок
    13.10.2024
    Калі мусар пачынае разважаць пра дзіцячую субкультуру, заўжды знаходзіцца які-небудзь склад злачынства. Відаць, дзяцінства мусароў было цалкам крымінальным, калі яны не дапускаюць ніякіх іншых варыянтаў.
  • Склад Мэталабрухту і Злачынстваў
    13.10.2024
    Гоп-мусарок, не гнявіцеся праз маё нахабства, што пнуся тут, але гэты канцылярыт антымоўны і ў расейскай, навошта нявечыць свае ж словы канцылярна міліцэйска-справаздачнымі грувасткімі калькамі? Можна ж сказаць, што мент заўсёды знойдзе нешта злачыннае ў дзіцячых паводзінах.

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву1

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву1

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →