Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне
Лукашэнка падчас выступу на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у Карме на Гомельшчыне паведаміў, што дамовіўся з расійскай кампаніяй «Раснафта» пра тое, што яе супрацоўнікі добра вывучаць нетры Гомельскай вобласці.
Лукашэнка ўпэўнены, што расіяне абавязкова знойдуць там нафту, бо, маўляў, у савецкія часы свідравіны зрабілі і кінулі. Грошы, заробленыя на знойдзенай нафце, ён паабяцаў накіраваць на развіццё Гомельшчыны, запэўніў Лукашэнка.
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з «Раснафтай» Лукашэнка ў ліпені абмяркоўваў па тэлефоне са старшынёй праўлення гэтай расійскай кампаніі Ігарам Сечыным. Падрабязнасці размовы тады не раскрываліся.
Каментары