Па словах відавочцаў, ён адбыўся на запраўцы.
Мясцовыя паблікі пішуць, што ёсць пацярпелыя, іх нібыта чацвёра. Двое з іх — маці з дзіцем, у якіх трапіў балон, адкінуты выбуховай хваляй.
У выніку, па афіцыйных звестках, падчас выбуху загінулі як мінімум 4 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Яшчэ пяць чалавек пацярпелі. Яны, як паведамляецца, атрымалі нязначныя апёкі і траўмы, ім была аказаная медыцынская дапамога.
Выбухнула нібыта цыстэрна з газам. Яна адляцела ў двор жылога дома, пашкодзіўшы яго кут, а таксама некалькі аўтамабіляў. Пажар удалося ліквідаваць.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай надзвычайнага здарэння стала парушэнне тэхнікі бяспекі пры перапампоўцы паліва.
Каментары
Ці зручны час нацкаваць на іньшага а пасля " хлопнуць" як старэйшага.