Здароўе55

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак

Даследаванні метабалізму паказваюць, што пол можа значна ўплываць на рэакцыю арганізма на ежу, асабліва падчас сняданку. Дык што ж варта есці мужчынам і жанчынам?

Men and women need different breakfast foods to lose weight Мужчинам и женщинам нужны разные продукты для завтрака, чтобы похудеть Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбны розныя прадукты на сняданак
Ілюстрацыя створаная з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту

Ад таго, што мы ямо, залежыць наша здароўе, у тым ліку ўзровень цукру ў крыві, лішак тлушчу і ўзровень халестэрыну. Вучоныя правялі шмат даследаванняў уплыву розных дыет на пахудзенне, але рэдка звярталі ўвагу на такі фактар, як пол.

На гэтым, як паведамляе New Atlas, засяродзілі ўвагу даследчыкі з Універсітэта Ватэрлоа ў Канадзе. Вучоныя выкарысталі матэматычную мадэль метабалізму, якая была спецыяльна распрацаваная з улікам палавых асаблівасцяў мужчын і жанчын.

Гэтая мадэль дазволіла імітаваць дынаміку ключавых метабалічных адказаў на спажыванне розных страў, якія змяшчаюць змешаныя пажыўныя рэчывы (вугляводы, тлушчы і інш.), падчас сняданку, які лічыцца самым важным прыёмам ежы ў дзень.

Каб наладзіць сваю мадэль, вучоныя выкарысталі даныя з эксперыментаў, падчас якіх удзельнікі спажывалі стравы з высокім і нізкім утрыманнем вугляводаў і тлушчаў. Гэта дазволіла пераканацца, што мадэль дакладна адлюстроўвае рэальныя фізіялагічныя працэсы ў арганізме.

Вынікі, апублікаваныя ў часопісе Computers in Biology and Medicine, сведчаць пра тое, што метабалічныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі былі найбольш прыкметныя пасля кароткатэрміновага галадання.

Пасля некалькіх гадзін галадання метабалізм мужчын у сярэднім лепш рэагаваў на ежу з высокім утрыманнем вугляводаў. Таму ім на сняданак рэкамендуюцца з'ядаць аўсянку ці збожжавыя. А вось жанчыны лепш засвойваюць тлушчы. Таму ім больш падыдуць амлет ці авакада.

Асноўнай прычынай метабалічных адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі з'яўляецца розніца ў тым, як іх печань і тлушчавая тканка захоўваюць і апрацоўваюць пажыўныя рэчывы.

Адна з аўтараў даследавання прафесарка прыкладной матэматыкі Аніта Лэйтан адзначыла:

«Паколькі ў жанчын у сярэднім больш тлушчу, чым у мужчын, можна было б падумаць, што яны спальваюць менш тлушчу, але гэта не так. Даследаванні паказваюць, што жанчыны назапашваюць больш тлушчу адразу пасля ежы, але таксама спальваюць яго больш падчас галадання».

Даследчыкі падкрэсліваюць, што іх мадэль можа стаць важнай асновай для стварэння персаналізаваных харчовых стратэгій, якія будуць улічваць палавыя адрозненні і дапамагаць паляпшэнню здароўя. Акрамя таго, мадэль будзе карысная для вывучэння метабалічных захворванняў і тэставання лекаў, мадэлюючы метабалічныя рэакцыі на новыя прэпараты.

У будучыні вучоныя плануюць стварыць яшчэ больш складаныя мадэлі, якія будуць улічваць вагу, узрост і стадыю менструальнага цыклу чалавека.

Каментары5

  • Лепш так
    10.10.2024
    у, гэта нашмат лепш, чым фотаздымкі з чырвона-зялёнай анучай.
  • Нейкі сюр
    10.10.2024
    Якія-такія "мужчыны" і "жанчыны"? А што есці на сняданак небінарным персонам? А тым, хто не атаесамляе сябе з "персонамі" ўвогуле? Якія харчовыя стратэгіі мусяць быць у тых, хто ідэнтыфікуе сябе з зэдлікам, напрыклад? Куды глядзяць нашыя фем-актывісткі? Трэба ўжо паставіць на мейсца гэтых мізагінна-патрыярхальных "вучоных"! І рэдакцыю "Нашай Нівы" за такія адстала-сексісцкія публікацыі - таксама!
  • нявеста азаронка
    10.10.2024
    так і ўяўляю карцінку... мужік давіцца аўсом і галоднымі вачамі глядзіць на ейныя яйцы

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі4

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту43

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →