Мікрааўтобус насмерць збіў 34-гадовага пешахода ў Талачынскім раёне, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці. Трагедыя адбылася 9 кастрычніка ў 20:45 на 541-м кіламетры дарогі М-1.
44-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes Sprinter збіў 34-гадовага пешахода, які рухаўся ў спадарожным кірунку па праезнай частцы дарогі.
Мужчына не быў пазначаны святлоадбівальным элементам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.
Каментары