Грамадства

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Ганна Златкоўская пакінула Беларусь у лістападзе 2020 года. Днямі стала вядома пра завядзенне крымінальнай справы супраць калумністкі. У кватэры яе маці таксама прайшоў ператрус, піша БАЖ.

8 кастрычніка ў Мінску сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру да маці журналісткі і калумністкі Ганны Златкоўскай. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Фота: Ганны Златкоўскай у фэйсбуку

У гэты ж дзень стала вядома, што ў дачыненні Златкоўскай у Беларусі распачатая крымінальная справа, а на яе маёмасць — лецішча — накладзены арышт. Паводле якога артыкула пераследуюць журналістку і ў чым сутнасць абвінавачання — пакуль невядома.

«На мяне заведзеная крымінальная справа. Я зарэгістраваная ў кватэры мамы, відаць, таму да яе прыйшлі з ператрусам. Хаця, можа быць, яны прыходзяць з ператрусам да блізкіх людзей, усё роўна, прапісаны там фігурант крымінальнай справы ці не», — распавяла Ганна Златкоўская службе маніторынгу БАЖ.

«Што гэта за крымінальная справа супраць мяне, маці не паведамілі. Паводле іх слоў, сказаць могуць толькі мне. У органах, відаць, ведаюць, што я ў Літве. Як яны будуць паведамляць асабіста мне, не ведаю. Думаю патэлефанаваць ім, але сумняюся, што гэта дапаможа. Хутчэй, ветліва прапануюць прыехаць і паабяцаюць усё расказаць пры сустрэчы», — іранізуе Ганна Златкоўская.

Дача, на якую пастановай Следчага камітэта накладзены арышт, гэта яе адзіная нерухомасць кажа Ганна. «Відаць, забіраюць усё, што ёсць, што могуць. Яна арыштаваная, а што будзе далей — я не ведаю. Гэта бяда, безумоўна. Мама праводзіць кожны сезон на гэтым лецішчы, гэта яе адзіны паратунак ва ўсім гэтым. Ды і колькі сіл туды ўкладзена, баюся нават думаць аб тым, што яе забяруць».

Ганна Златкоўская — пісьменніца, журналістка, калумністка. Аўтарка дзвюх кніг прозы: «Страшно жить, мама» і «Охота на бабочек». Супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ і медыяпраектаў.

Каментары

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ17

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду8

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →