У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр
«Гэта я! Аахахах», — напісала яна маці.
Падлетка часта прасілі прыглядаць за малодшымі сёстрамі (2 і 5 гадоў), якіх яна недалюблівала. Падчас чарговага такога выпадку дзяўчынка зарэзала сясцёр.
Схаваўшы целы на балконе, яна спакойна пайшла гуляць, а пазней сама прызналася маці ў зробленым.
Паліцыя вядзе расследаванне, але затрымаць школьніцу не могуць з-за яе ўзросту, па якім яна не можа быць суб'ектам крымінальнага злачынства, паведамляюць расійскія СМІ.
Каментары