Грамадства1515

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу

Былыя вайскоўцы могуць быць прызваныя з запасу ў самыя кароткія тэрміны на службу, абыходзячы сістэму ваенных камісарыятаў.

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны

Досвед вайны ва Украіне аналізуецца на зборах з ваеннаабавязанымі, паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

У аўторак, 8 кастрычніка, адбыліся заняткі з ваеннаабавязанымі, якія раней служылі ў спецпадраздзяленнях МУС, і добраахвотнікамі з атрада «Смерч». У зборы ўзялі ўдзел афіцэры і салдаты, якія служылі ў падраздзяленнях АМАП, САХР, «Алмаз», унутраных войскаў.

«Гэта новая форма прызыву ваеннаабавязаных: на дзень, на два, у выхадны дзень, без выкарыстання сістэмы мабілізацыі, якая адпрацаваная ў Беларусі», — цытуе дзяржсакратара БелТА.

Вальфовіч адзначыў, што ваеннаабавязаныя не страцілі навыкі, якія яны здабылі падчас службы.

«Калі хтосьці паквапіцца на наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, то па сігнале прэзідэнта кіраўнікі сілавога блока дадуць каманду, і ў дзеючыя падраздзяленні, абмінаючы ваенкаматы, на працягу літаральна некалькіх гадзін прыбудуць тыя, хто выдатна валодае навыкамі і спосабамі вядзення баявых дзеянняў», — распавёў ён.

Па словах Вальфовіча, для ваеннаабавязаных ужо падрыхтаваны форма і камплекты ўзбраення. Гэта дазволіць ім пры неабходнасці ўзмацніць баявы патэнцыял спецпадраздзяленняў у два ці тры разы, а правядзенне такіх збораў — адпрацаваць аператыўнасць неабходных дзеянняў.

Каментары15

  • политзек
    09.10.2024
    ох как же им страшно...
    но реальность такова, что никакие их "навыки" вообще не актуальны.
    2/3 из них сразу перейдут на сторону условного ПКК, остальные просто разбегутся, пока их не зачистили.
    все более-менее боеспособные "силовые структуры" РБ - это от силы 3000-5000 недо-бойцов. да и те долго упираться тоже не будут.
    вся так называемая "армия" - это один сплошной ФЕЙК.
  • Ёсік
    09.10.2024
    Хутка не будзе каму працаваць на прадпрыемствах, кароў пасьціць, бульбу капаць - усе будуць на палігонах поўзаць, страляць. Во ўлада баіцца народ, што не ведае, каго шчэ ўзброіць. Пачніце ўжо з пачатковай школы ўзбройываць, гэткі лукаюгенд стварыце.
  • Алекс
    09.10.2024
    ".... ў дзеючыя падраздзяленні ... прыбудуць тыя, хто выдатна валодае навыкамі і спосабамі вядзення баявых дзеянняў" — распавёў ён.

    Смешной ты, Вольфович) Они если и прибудут, то разве что в ближайшее сельпо за догоном)) А затем отбудут в ближайший лес чтобы залечь пока шухер не кончится)

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку3

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА21

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →