Грамадства4242

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі расказаў, што сам да чацвёртага класа вучыўся па-беларуску.

Дзмітрый Круты успомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове.

Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаныя менавіта з тым часам — «калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў», паведамляе СТБ.

«Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі на беларускай мове. Галоўнае ўражанне — гэта настаўнікі. Усё ж такі савецкія настаўнікі, гэтая савецкая загартоўка, попыт… Я памятаю, што вельмі хвалююча заўсёды было рыхтавацца да ўрокаў. Выконвалі ўсе заданні.

Але калі я пераехаў ужо ў раённую школу, у раённы цэнтр, то дзесьці паўгода мне спатрэбілася на прывыканне да шэрагу прадметаў на рускай мове», — згадаў Круты.

Па яго словах, у Беларусі расце папулярнасць навучання на беларускай мове.

«Цяпер вялікі запыт на навучанне на беларускай мове. Мы з нашым міністрам адукацыі абмяркоўваем, можа быць, неяк больш ярка паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове», — заявіў Круты.

Ён таксама адзначыў, што ёсць варыянт абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы. Лукашэнка, паводле Крутога, яшчэ думае, але раней ён адзначаў, што ўсе наступныя пяць гадоў будуць Гадамі якасці.

Адным з сумных вынікаў 30-гадовага кіравання Лукашэнкі стала скарачэнне колькасці школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове. У верасні 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведамляў, што ў краіне на беларускай вучацца ўсяго 10% школьнікаў. Гэта менш, чым было ў канцы існавання СССР, калі на беларускай вучыліся 22% дзяцей.

У сярэдзіне 1990-х на хвалі нацыянальнага адраджэння гэтая лічба вырасла да паловы. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі пачаўся новы этап русіфікацыі.

Каментары42

  • Патрэбны прыклад зверху
    06.10.2024
    Беларуская мова стане папулярнай, калі самі чыноўнікі пачнуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускія класы.
    Словы - гэта адно. А справы - гэта зусім іншае.
    Свой прыклад павінен быць.
  • Проста жыхар
    06.10.2024
    Цікава, гэта пачатак змены моўнай палітыкі, або проста чарговае плявузганне без далейшых дзеянняў, як раней?
  • Барадзед
    06.10.2024
    Где-нибудь в ветковском районе было бы кстати школьникам обучаться на белорусском.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →