Свет77

Трамп заклікаў Ізраіль нанесці ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана

Ён таксама раскрытыкаваў Джо Байдэна за яго мяккую пазыцыю ў дачыненьні да Тэгерана.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп выказаўся за нанясенне Ізраілем удару па ядзерных аб'ектах Ірана, піша Bild.

Падчас перадвыбарчага выступу ў Паўночнай Караліне Трамп заявіў, што ў выпадку агрэсіі Ірана варта было б спачатку нанесці ўдар па яго ядзерных магутнасцях, а потым «заняцца іншымі пытаннямі». Трамп раскрытыкаваў цяперашняга прэзідэнта Джо Байдэна за яго мяккую пазіцыю ў дачынеьнні да Тэгерана.

Байдэн раней заявіў, што не падтрымлівае такі сцэнар і гатовы абмяркоўваць дзеянні з Ізраілем, пры гэтым падкрэсліваючы, што адказ на іранскія дзеянні павінен быць прапарцыйным. Гэтая заява прагучала на фоне нядаўняга ракетнага ўдару Ірана па Ізраілі, які быў адказам на ізраільскую вайсковую аперацыю ў Ліване супраць «Хезбалы», а таксама ліквідацыю яе лідара Хасана Насралы.

Трамп жа лічыць, што менавіта ядзерная праграма Ірана — галоўная пагроза, з якой неабходна разабрацца ў першую чаргу. Ён нагадаў, што падчас яго прэзідэнцтва ў 2018 годзе ЗША выйшлі з ядзернага пагаднення з Іранам.

Экс-прэзідэнт ЗША таксама падтрымаў пазіцыю былога прэм'ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенета, які на фоне нядаўняга канфлікту заклікаў да неадкладнага разбурэння іранскага ядзернага праекта.

Эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе працягваецца: у выніку апошняй іранскай атакі было выпушчана каля 200 ракет па Ізраілю, большая частка якіх была перахопленая Ізраільскімі СПА. Ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што Іран « здзейсніў сур'ёзную памылку і панясе за гэта адказнасць».

Каментары7

  • Жэка
    05.10.2024
    Ізраіль угамоніць Іран да выбараў ў ЗША. У адзіночку.
  • Спадар
    05.10.2024
    Так! Перамогі ваярам Ізраіля!
  • Васіль
    05.10.2024
    Правільна гаворыць, адэкватны мужык.

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным23

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным23

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →