Свет33

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні

Як мінімум 126 чалавек загінулі ў выніку крушэння судна на возеры Ківу на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Аднак на самай справе ахвяр будзе куды больш.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся на возеры Ківу за 700 метраў ад берага. Прычына трагедыі пакуль невядомая.

На кадрах з відэа відаць, як запоўненае пасажырамі судна спярша нахілілася, а пасля перакулілася.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выратаваныя 45 чалавек, а ўсяго на судне мела быць 278 пасажыраў. Аднак гэта толькі афіцыйныя звесткі, бо на практыцы ў гэтай краіне на суднах заўсёды шмат незарэгістраваных пасажыраў, якія могуць у разы перавышаць колькасць зарэгістраваных. 

Цяпер дзясяткі, а то і сотні людзей лічацца зніклымі без вестак.

У другой па велічыні афрыканскай краіне, якой з'яўляецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга, дарожная сетка развітая вельмі кепска, таму для многіх людзей караблі і пасажырскія паромы на вялікіх азёрах і рэках з'яўляюцца адзіным даступным сродкам транспарту.

Трагедыі на вадзе ў Афрыцы не з'яўляюцца рэдкасцю. Часта караблі, якія перавозяць пасажыраў, перагружаныя і знаходзяцца ў дрэнным тэхнічным стане. Прытым на іх нярэдка не выконваюцца нават элементарныя патрабаванні бяспекі, напрыклад, адсутнічаюць выратавальныя камізэлькі.

Каментары3

  • Kolumbus
    04.10.2024
    Напэўна ўсе пасажыры адначасова перайшлі на левы борт
  • Капітан Флінт
    04.10.2024
    На відэа ўсё бачна і ўсё зразумела. Перагрузілі човен. Самі сабе злосныя бураціны.
  • ???
    05.10.2024
    Капітан Флінт, перагруз уплывае на запас плавучасьці, а тут нахіл. Цэнтр цяжкасьці апынуўся вышэй метацэнтра праз разьмяшчэньне груза (пасажыраў). Трэ было большую іх частку пад галоўную палубу запхаць, а не на upper deck ці weather deck, як тут. :)

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў13

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адным прэтэндэнтам у кандыдаты стаў Віктар Кулеш2

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў13

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →