У акупаваным Энергадары выбухнула машына, у якой знаходзіўся так званы начальнік фізічнай аховы ЗАЭС Андрэй Кароткі, паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны.
Ці выжыў ён, пакуль невядома.
Украінскія СМІ паведамляюць, што ён мае дачыненне да арганізацыі і выканання ваенных злачынстваў і рэпрэсій украінцаў у акупацыі.
СК Расіі распачаў крымінальную справу па факце падрыву аўтамабіля супрацоўніка службы бяспекі Запарожскай АЭС.
Паводле версіі следства, пад аўтамабіль заклалі выбуховае прыстасаванне. Калі супрацоўнік станцыі сеў у салон, адбыўся выбух.
Каментары