У Гродне ліквідавалі фонд, які займаўся прасоўваннем яўрэйскай культуры
Пра ліквідацыю культурна-асветніцкага дабрачыннага фонду «Кіслеў» паведаміў мясцовы праваабарончы тэлеграм-канал «Право имеют».
Пасяджэнне аб ліквідацыі па пазове Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама прайшло 16 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе.
Арганізацыя працавала з 2018 года і прапагандавала яўрэйскую культуру і гісторыю.
Каментары