Культура11

Абвесцілі поўны спіс прэміі Анемпадыстава

Поўны спіс узнагароды, якая традыцыйна штогод уручаецца за найлепшую кніжную вокладку, абвясціў Беларускі ПЭН. У яе ўвайшлі аўтары вокладак да выданняў, што пабачылі свет у 2023 годзе.

Поўны спіс прэміі Анемпадыстава

Прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Папярэднія лаўрэаты прэміі — дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA: сёлета ў траўні яны атрымалі ўзнагароду — цудоўнага анёла — за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».

У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічаюць больш за тры дзясяткі кніг, выдадзеных у 2023 годзе! У яго ўвайшлі: 

  1. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»;
  2. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»;
  3. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»;
  4. Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў»;
  5. Таццяна Шустава — вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»;
  6. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»;
  7. Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»;
  8. Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»;
  9. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»;
  10. Анатоль Лазар — вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»;
  11. Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»;
  12. Вольга Зароўская — вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»;
  13. Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»;
  14. Надзя Бука, Анатоль Лазар — вокладка кнігі «Каток-пестунок»;
  15. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»;
  16. Андрэй Дарохін — вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»;
  17. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»;
  18. Лізавета Дубінчына — вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»;
  19. Анатоль Лазар — вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»;
  20. Маргарыта Сянькова — вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)»;
  21. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»;
  22. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»;
  23. Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»;
  24. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»;
  25. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»;
  26. Марыя Сыракваш — вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»;
  27. Паліна Вілава, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»;
  28. Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»;
  29. Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»;
  30. Алена Дашкевіч — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»;
  31. Воля Кузьміч — вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»;
  32. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»;
  33. Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»;
  34. Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»;
  35. Дана Мігунова — вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»;
  36. Уладзімір Міхневіч — вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»;
  37. Артур Камароўскі, Ксенія Шталянкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile».

Каментары1

  • .
    27.09.2024
    Чаму не апублікавалі самі вокладкі? Ёсць на першакрыніцы.
    Без іх спіс назваў амаль бессэнсоўны.
    Ну што за дно ў вас з артыкуламі-рэпастамі, паважаная рэдакцыя. Стажоры іх робяць або штучны інтэлект? Гішпанскі сорам :((

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →