Здарэнні33

Чаму каты і кошкі так лёгка пралазяць у вузкія шчыліны? І не толькі

І чаму каты наогул любяць хавацца ў вузкіх месцах?

Кошкі вядомыя сваёй здольнасцю пралазіць праз неймаверна вузкія адтуліны. Але ў чым крыецца іх сакрэт? Уся справа ў асаблівасцях будовы іх цела, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе iScience, піша RTVi.

Галоўная прычына гнуткасці катоў — іх плечавы пояс. У людзей лапаткі і ключыцы моцна злучаныя косткамі, а ў катоў яны прымацаваныя да цела толькі пры дапамозе цягліц. Гэта дае ім большую свабоду рухаў. Акрамя таго, ключыцы ў гэтых жывёл самі па сабе мініяцюрныя, што дазваляе ім з лёгкасцю праціскацца ў вузкія шчыліны.

«Гэта эвалюцыйная перавага дапамагае катам паляваць на дробную здабычу і хавацца ад драпежнікаў», — распавяла кіраўнік Міжнароднага таварыства кацінай медыцыны ў Вялікабрытаніі Наталі Доўграу.

Яшчэ адна важная дэталь — каціныя вусы.

Яны не толькі доўгія і шчыльныя ў параўнанні з астатняй расліннасцю на целе жывёлы, але і моцна адчувальныя. На іх сканцэнтравана мноства нервовых канчаткаў, якія дапамагаюць катам ацэньваць, ці змогуць яны пралезці ў адтуліну.

Дарэчы, некаторыя навукоўцы задаваліся пытаннем: «А ці не вадкія кошкі?». Фізік з Парыжскага ўніверсітэта Дзідро Марк-Антуан Фардэн у 2017 годзе атрымаў за гэта даследаванне Шнобелеўскую прэмію.

У апошнім жа даследаванні высветлілася, што кошкі сапраўды могуць быць «(амаль) вадкімі», пралазячы ў адтуліны, меншыя за іх грудную клетку. Гэта звязана з тым, што яны добра разумеюць памеры свайго цела і выбіраюць розны падыход для вузкіх і нізкіх адтулін.

А чаму каты наогул любяць хавацца ў вузкіх месцах? Аказваецца, яны робяць гэта, калі адчуваюць стрэс або хочуць адчуць сябе ў бяспецы.

«Калі кот напалоханы ці хоча адасобіцца, ён выбірае невялікія прасторы, каб адчуваць сябе ў бяспецы», — заявіла Доўграў.

Такім чынам, каціная гнуткасць — гэта не толькі вынік будовы цела, але і важная частка паводзін жывёл.

Каментары3

  • %
    20.09.2024
    Суседскі кот на лесвічнай клетцы вельмі любіць спаць у звычайнай каробцы ад абутку. Тая каробка меней яго ледзь не напалову. Але нічога - спакуецца у яе цалкам, толькі вушы вышей узроўню і сьпіць. Пакой і бяспека
  • Імя
    20.09.2024
    У гэтай газэце замала інфармацыі пра катоў. Прапаную шматлікія артыкулы пра Шрайбмана, Краўцова і іншых рускамірных замяніць на навіны феліналогіі.
  • Ёсік
    20.09.2024
    Коткі, а не кошкі.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку15

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу8

Мінчанцы пагражае прымусовае псіхіятрычнае лячэнне за дапамогу палітвязням8

Мінчукі скардзяцца, што ў іх не працуе інтэрнэт ад А15

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Сюррэалістычны ролік беларусаў збірае мільёны праглядаў у заходнім твітары9

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку15

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →