Грамадства11

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал Мікіты Моніча

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі з'явіліся новыя пазіцыі.

Сярод іншага прысвоілі «экстрэмісцкі» статус ютуб-каналу «Около культуры», які вядзе былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч. Ён прэзентуецца як беларускі канал пра тое, як атрымліваць задавальненне ад культурных прадуктаў і разумець культуру. У ім аўтар лёгка і даступна, напрыклад, тлумачыць, у чым геніяльнасць Суціна, як вайна ў мінулым стагоддзі змяніла мастацтва, і расказвае пра беларускія музеі, ад якіх захопіць дух.

Такі ж статус атрымалі старонкі праекта «Около культуры» ў фэйсбуку і «ВКонтакте».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі: 

  • інстаграм-старонка «БелМемы», на якую падпісаныя больш за 1700 чалавек;
  • інстаграм-старонкі «Андрей Стрижак», «Libereco PHR», «INeedHelpBY»;
  • тэлеграм-канал, чат, старонкі ў ютубе, інстаграме, тыктоку «Оля Токарчук»;
  • тыкток-старонкі «nikmen131», «Не Избранные».

Каментары1

  • Самое конченное государство в мире
    20.09.2024
    Краина "Лукашэния"

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным8

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў2

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным8

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →