Свет22

У Грузіі прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ і змене полу

Парламент Грузіі ў трэцім, канчатковым чытанні прыняў закон «Аб абароне сямейных каштоўнасцяў і непаўналетніх», а таксама папраўкі ў 17 іншых дакументаў, якія прадугледжваюць забарону на прапаганду ЛГБТ у краіне. Закон уступіць у сілу тады, калі яго падпіша прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі.

 Парламент Грузіі. Фота: Getty Image

За закон прагаласавалі 84 дэпутаты, а супраць не выказаўся ніхто.

Згодна з праектам новага закона, у краіне забараняюцца аднаполыя шлюбы, аперацыі па змене полу, усынаўленне дзяцей гомасексуальнымі парамі, «прапаганда і папулярызацыя» ЛГБТ у адукацыйных установах і СМІ, а таксама парады і маніфестацыі.

Цяпер за За «прапаганду ЛГБТ» у навучальных установах фізічных асоб будуць штрафаваць на 1,5 тысячы лары (1800 беларускіх рублёў), юрыдычных асоб — на 4 тысячы лары (4850 рублёў).

Вяшчальнікам будзе забаронена паказваць у эфіры інтымныя аднаполыя сцэны або рэкламу падобнага зместу. За распаўсюд такіх ролікаў фізасобы атрымаюць штраф на 800 лары (970 рублёў), юрыдычныя асобы — на 2,5 тысячы лары (каля 3000 беларускіх рублёў).

За распаўсюд сярод непаўналетніх матэрыялаў аб змене полу ці гомасэксуальных адносінах у парламенце вырашылі штрафаваць на 1 тысячу лары (1200 беларускіх рублёў) — для фізічных і 3 тысячы лары (3600 рублёў) — для юрыдычных асоб.

Каментары2

  • Яшчэ б прапаганду Расеі забараніць
    17.09.2024
    За гэта, безумоўна, можна толькі пахваліць.
  • Грызуны
    18.09.2024
    Ну вось і ўсё. Хто з беларусаў не паспеў збегчы з Грузіі, той сам сабе злосны Бураціна. Зараз тыя ўлады ўжо скінулі апошнія маскі. Грузія - гэта прыдатак пуцінскай расеі, і нам там не рады.

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?9

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

Кожны чацвёрты беларус мае праблемы з псіхічным здароўем14

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху3

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля

Галоўнае
Усе навіны →