Літаратура

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Беларуская перакладчыца Вольга Яноўская заснавала ў Канадзе выдавецтва Grunwald Publishing, каб друкаваць родную літаратуру на англійскай мове.

Фота: olya.ianovskaya / Facebook

Grunwald Publishing, выдавецтва Яноўскай, з’явілася ў 2023-м. А два месяцы таму атрымалася выдаць першую кнігу — пераклад аповесці «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, якую Вольга называе іканічнай. Гэта гісторыя памешчыка Ігната Абдзіраловіча, які апынуўся пасля рэвалюцыі ў віры асабістых і грамадскіх перамен. Вольга асабліва адзначае, што гэты твор выдатна адлюстроўвае пошукі ідэнтычнасці — важная тэма і для беларусаў, і для мігрантаў ва ўсім свеце.

У звычайным жыцці Яноўская працуе спецыялісткай па маркетынгу, па адукацыі яна антраполаг.

«Пакуль што я фінансую выдавецтва самастойна і кірую большасцю працэсаў. Мы новыя ў гэтай сферы і вызначаем найлепшы падыход, асабліва ў пытаннях маркетынгу і распаўсюду.

Кніга праходзіць працяглы шлях, перш чым трапіць да чытача: ад выбару твора і яго перакладу да рэдагавання, афармлення і падрыхтоўкі да друку. Мы спадзяемся прыцягнуць больш людзей і аднадумцаў і неўзабаве павялічыць тэмпы працы. Наша мэта — актыўна развівацца, каб мець магчымасць выдаваць больш беларускіх твораў і знаёміць з імі англамоўную аўдыторыю».

Яноўская плануе распаўсюджваць папяровыя і электронныя кнігі ад Grunwald Publishing праз вялікія анлайн-крамы накшталт Amazon, Barnes & Noble, Indigo, Everand і Apple Books. Таксама Вольга хоча працаваць з бібліятэкамі, НДА і навучальнымі ўстановамі — для іх яна нават гатовая дасылаць беларускія кнігі бясплатна.

Фота: olya.ianovskaya / Facebook

Grunwald Publishing ужо рыхтуюць да друку новыя кнігі — сярод іх будуць творы Максіма Багдановіча і Міколы Гусоўскага. Але сучасных беларускіх аўтараў Вольга таксама вітае — ахвочым выдаць кнігу можна звяртацца па гэта ў выдавецтва.

Наступным праектам будзе ілюстраваная кніга «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага. Яноўская гатовая працаваць з рознымі жанрамі:

«Мы плануем выдаваць як класічныя, так і сучасныя творы, напісаныя беларусамі, на беларускай мове ці пра беларусаў. Гэта датычыцца не толькі мастацкай літаратуры, але і дакументальных кніг, якія могуць даць лепшае разуменне нашай культуры і гісторыі.

Што да попыту і распаўсюду, пакуль рана рабіць высновы, бо мы толькі пачынаем сваю дзейнасць. Аднак ужо відаць зацікаўленасць з боку чытачоў, якія хочуць адкрыць для сябе беларускую літаратуру. Мы спадзяемся, што з ростам папулярнасці нашых выданняў цікавасць да беларускай культуры будзе толькі павялічвацца».

Набыць «Дзве душы» ад Grunwald Publishing можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →