Грамадства2323

Шрайбман патлумачыў, чым лідарства Ціханоўскай важнае для альтэрнатыўнай Беларусі

«Персаналія лепш увасабляе альтэрнатыўны праект Беларусі».

Святлана Ціханоўская

У новым выпуску ютуб-канала Carnegie Politica эксперта Берлінскага цэнтру Карнэгі Арцёма Шрайбмана папрасілі патлумачыць, наколькі важна наяўнасць лідара для існавання беларускай апазіцыі.

Па словах аналітыка, наяўнасць у беларускай апазіцыі лідара ў асобе Святланы Ціханоўскай «мае даданую вартасць».

«Без яе сітуацыя была б горшай. Не таму, што яна нейкім цудадзейным чынам арганізуе дзейнасць апазіцыі, і апазіцыя становіцца эфектыўней. Не.

Проста гэта напрамую паўплывала на магчымасці альтэрнатыўнай Беларусі атрымліваць міжнародную ўвагу, лабіраваць нейкія важныя для сябе пытанні, звязаныя з такімі практычнымі тэмамі, кшталту закрытых-адкрытых пагранпераходаў, віз, адукацыйных магчымасцей, дыскрымінацыі/недыскрымінацыі беларусаў».

Артём Шрайбман Арцём Шрайбман Artem Shreibman
Арцём Шрайбман. Скрын відэа: carnegiepolitika / YouTube

Акрамя гэтага, на погляд аналітыка, «персаналія лепш увасабляе альтэрнатыўны праект Беларусі».

«2020 год, які ў цэлым у заходнім свеце ўспрымаецца як паражэнне Лукашэнкі на выбарах, даў гэтую дуальнасць успрыманню Беларусі: ёсць адна Беларусь, [а] ёсць Беларусь альтэрнатыўная, якая пры іншых гістарычных уводных хутчэй за ўсё зліецца з рэальнай, з той, якая знаходзіцца ўнутры краіны, у яе межах, і мае нядрэнныя шанцы ўзначаліць [краіну]».

«Я не гавару канкрэтна пра Святлану Ціханоўскую, а пра прадстаўнікоў прадэмакратычнага падыходу — калі хочаце, ідэалогіі, — бо 2020 год паказаў вялізны запыт на альтэрнатыўны шлях развіцця», — удакладняе аналітык.

Шрайбман заўважае, што ў цяперашніх умовах няма нейкай палітычнай барацьбы, у якой лідарства сапраўды мае значэнне: «больш-менш легітымнае прадстаўніцтва мае значэнне для таго, каб у вострыя моманты прымаць важныя лёсавызначальныя рашэнні, якія будуць прызнавацца ўсімі ўдзельнікамі пратэсту ці дэмакратычнага руху».

«Гэта тое, чаго не хапала беларускай апазіцыі ў 2020-м годзе. Была нейкая разгубленасць, было нейкае неразуменне, як дзейнічаць далей, была сталая дэкапітацыя кіраўніцтва апазіцый. Лідараў саджалі, выганялі з краіны, новыя з'яўляліся, іх саджалі, і не ствараўся ўстойлівы механізм кіравання гэтым рухам.

Таму ў гэтым сэнсе не тое, каб гэтае лідарства было неабходна для ўнутранай палітыкі ў Беларусі, але яно неабходна для знешняй, яно безумоўна дапамагае дыпламатыі», — тлумачыць Шрайбман.

Каментары23

  • жорык
    17.09.2024
    Артём балаболіць, такая праца. Света з Франкам чакаюць заехаць на месца Лукашэнкі. А народу думай, як выжыць. Такая палітыка на Радзіме, як не круці.
  • Грантасмокам-аналітыкам
    17.09.2024
    Не дурыце нам галаву! Шрайбман - супрацоўнік расейскага крыла Карнэгі ў Бэрліне (Carnegie Russia Eurasia Center). Высновы рабіце самі.
    Для такіх Шрайбманаў менавіта "альтэрнатыўная" Беларусь выгодная з Ціханоўскай ці без яе, бо гэта дае яму працу і грошы. Нам, беларусам, патрэбная свая адзіная Беларусь. Без Лукашэнкі і без культаў Ціханоўскіх і іншых жадаючых пасядзець на нашым карку. Мы - народ, а не статак, які глядзіць у рот нейкаму лідару-вертухаю.
  • Беня
    17.09.2024
    Осталось уточнить количество желающих узнать мнение хабада.

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну4

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР1

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

Калі вы ведаеце нешта пра новую серыю затрыманняў у Мінскай вобласці, напішыце, калі ласка, рэдактару «Нашай Нівы»

Тэхналагічны прарыў SpaceX: ракета-носьбіт вярнулася на стартавы комплекс6

Міграцыйная служба Нарвегіі адмовілася выдаваць праязны дакумент іншаземца траім студэнтам з Беларусі1

Лонданскі юрыст напісаў кнігу пра сваё дзяцінства і маладосць у Мінску4

Галоўчанка перадаў у Нацыянальны музей Амана кнігі Францыска Скарыны

«У кватэры па стыку цячэ вада, а мне кажуць, што гэта не праблема». У Смалявічах два гады не могуць здаць дом на паўсотні кватэр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Галоўнае
Усе навіны →