Грамадства11

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне

Пракуратура самаабвешчанай «ДНР» накіравала справу палоннага байца з Палка Каліноўскага Яна Дзюрбейкі ў суд. Суд пройдзе завочна. Дзюрбейку абвінавачваюць па артыкуле аб наёмніцтве, ён аб'яўлены ў вышук, паведамляе Генпракуратура РФ. 

Пракуратура так званай Данецкай Народнай Рэспублікі зацвердзіла абвінаваўчае заключэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да 28-гадовага грамадзяніна Беларусі Яна Дзюрбейкі.

Ён завочна абвінавачваецца па ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце). 

Дзюрбейка аб'яўлены ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, піша Генпракуратура РФ. 

Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Расіяне ў свой час выстаўлялі відэа допыту каліноўца. Чаму Дзюрбейка раптам апынуўся ў вышуку, невядома.

Разам з ім у палоне апынуўся тады Сяргей Дзёгцеў. Што з ім, таксама незразумела.

Каментары1

  • Слава героям!
    17.09.2024
    Значыць, жывы, і дзесьці на акупаванай тэрыторыі знаходзіцца.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord7

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →