Грамадства

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Нормы бяспошліннага ўвозу па таварах, што перамяшчаюцца авіятранспартам, могуць скараціць. Пра гэта распавёў у эфіры Беларусь 1 старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Цяпер норма бязмытнага ўвозу авіяцыйным транспартам складае €10 тыс., таму разглядаюцца варыянты скарачэння гэтай нормы. Але тут нейкіх хуткіх рашэнняў няма, ідзе абмеркаванне.

Уладзімір Арлоўскі дадаў, што па наземных пунктах пропуску нормы бяспошліннага ўвозу мяняць не плануюць.

Старшыня ДМК нагадаў, што дзеючыя цяпер нормы бяспошліннага ўвозу не новыя, яны ўжываліся і раней. Але на фоне санкцый прымалі рашэнне аб часовым павелічэнні лімітаў, бо былі асцярогі, што здарыцца дэфіцыт пэўных тавараў. Але, падкрэсліў Арлоўскі, дэфіцыту не назіралася, у выніку з красавіка 2024-га нормы бяспошліннага ўвозу вярнулі на ранейшы ўзровень.

Так, для дастаўкі поштай або перавозчыкам нормы бяспошліннага ўвозу складаюць €200 і 31 кг, а для наземнага перамяшчэння — €500 і 25 кг. «Павышаныя» нормы дзейнічалі з красавіка 2022 года — €1 тыс. і 31 кг.

Каментары

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →