Грамадства3333

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета

Святлана Ціханоўская прыняла адстаўку Вольгі Гарбуновай, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Вольга Гарбунова. Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

«Для мяне гэта было няпростым рашэннем, якое я пэўны час абдумвала, і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасць не столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзняволеным. Я ўдзячная камандзе Кабінета і іншым структурам дэмакратычных сіл за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі», — пракаментавала сваю адстаўку ўжо былая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Святлана Ціханоўская падзякавала Вользе Гарбуновай за яе актыўную працу ў Кабінеце, за арганізацыю марафону «Нам не ўсё адно!», службы «Адно акно», пераклад дапаможніка па вызваленні палітзняволеных на беларускую мову.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што з павагай ставіцца да яе выбару. Прытым адстаўка гэта не нечаканая, яна планавалася загадзя, таму ўжо праведзеныя кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду, адносна яе неўзабаве адбудуцца слуханні ў Каардынацыйнай радзе.

Вольга Гарбунова была прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета са снежня 2022 года. 

Каментары33

  • Васіль
    16.09.2024
    "Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы" хоча дапамагаць палітвязням. Але каб гэта рабіць - яна вымушана пакінуць сваю пасаду [прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы]. Вы ўяўляеце, чым яны там займаюцца?
  • Жора
    16.09.2024
    Куды гэты кабінет пераходзіць, падкажыце, калі ласка?
  • R
    16.09.2024
    Ура!

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →