Вайна88

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што 15 верасня ў Белгарадзе забілі расійскага прапагандыста Аляксандра Корабава па мянушцы «Краб». Ён нібыта загінуў ад удару па галаве.

Аляксандр Корабаў

Як піша ГУР, прапагандыст працаваў на канале «Расія 1» і быў кіраўніком яго белгарадскага пункта, таксама здымаў матэрыялы для тэлеканала расійскага Мінабароны, за што быў неаднаразова ўзнагароджаны. Акрамя Белгарадскай вобласці, выязджаў на працу таксама на акупаваныя тэрыторыі Данбаса.

«Прапагандыст не толькі рыхтаваў хлуслівыя матэрыялы пра вайну, але і асабіста ўдзельнічаў у здзяйсненні цяжкіх ваенных злачынстваў супраць Украіны», — сцвярджае ГУР.

У пацвярджэнне інфармацыі ўкраінская разведка публікуе відэа, на якім чалавек, падобны на Корабава, спачатку некуды ідзе, а пасля на фота ляжыць ужо нібыта мёртвы. 

Праўда, па іншых звестках, замах на Корабава сапраўды быў, але ён нібыта выжыў. Так, мясцовае выданне «Фонарь» сцвярджае са спасылкай на свае крыніцы, што прапагандыст трапіў у бальніцу ў цяжкім стане, «бо атрымаў траўмы пры неўстаноўленых абставінах». Яшчэ некалькіх белгарадскіх паблікаў таксама пацвярджаюць гэтыя даныя.

Каментары8

  • эта харашо
    16.09.2024
    -1 рашысцкі прапагандон
  • Народная республика
    16.09.2024
    Бедгородские партизаны начали освободительную борьбу от нацистского московского режима и его местных прихвостней.
  • Лейцар коркавы
    16.09.2024
    Ці ведае ГУР, колькі людажэрскіх прапагандыстаў і гандыстак жыве ў Беларусі, якія вельмі хочуць спадабацца крамлю, бо такую бздуру нясуць аб Украіне, што некаторым расейцам да іх далёка. Паслухаеш, дык здаецца, што Беларусь з Украінай ваюе ўвесь гэты час, а не расея.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →