Эканоміка

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

На заводзе падлічылі страты ад ліпеньскай непагадзі, яны аказаліся вялікімі, піша «Флагшток».

Фота: «Мозырский нефтепереработчик»

Мазырскі НПЗ падлічыў страты, панесеныя падчас ліпеньскага ўрагану ў Гомельскай вобласці.

Прадпрыемства за тыдзень магло страціць да 35 млн даляраў.

«Раней за месяц (да сыходу завода ў страты ў пачатку 2024 года — заўв.) прыбытак МНПЗ мог складаць 20—30 млн даляраў, а цяпер за тыдзень налічылі 35 мільёнаў даляраў стратаў», — расказала інфармаваная крыніца.

У гэтую суму акрамя рамонтных работ увайшоў і прастой завода.

Мазырскі НПЗ нясе велізарныя страты з пачатку 2024 года. Сітуацыя пагоршылася пасля ўрагану, які пранёсся над тэрыторыяй Гомельскай вобласці 14 ліпеня 2024 года. Завод застаўся без электразабеспячэння з-за абвальвання лініі электраперадач. Падключэнне да альтэрнатыўных крыніц энергіі аказалася немагчымым з-за адключэння Беларусі ад энергасістэмы Украіны пасля ўварвання расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі.

Пазней стала вядома пра зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці з-за блэкаўта, выкліканага абрывам ліній электраперадач. Цяпер жа наступствы змогуць адчуць на сабе і супрацоўнікі прадпрыемства. Кіраўніцтва МНПЗ нядаўна азнаёміла персанал з загадам, які прадугледжвае зніжэнне прэміі для работнікаў розных цэхаў прадпрыемства.

Каментары

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →