Свет99

Ціхі троечнік, які шукаў сяброў, а яго булілі і пляваліся ў яго — што вядома пра Рамана, які напаў на аднакласнікаў з малатком

Пра 13-гадовага Рамана, які з малатком напаў на аднакласнікаў у школе Чалябінска, гавораць як пра ціхае, непрыкметнае дзіця, у якога не было сяброў, і былі праблемы са зносінамі.

Пры гэтым хлопец спрабаваў знайсці сяброў у інтэрнэце: часта пісаў у адпаведныя суполкі ў надзеі пазнаёміцца з кімсьці 11-14 гадоў. Сам пра сябе падлетак пісаў, што ён «добры», паведамляюць расійскія паблікі.

Некалькі месяцаў таму ў Рамана быў канфлікт з аднакласнікамі, піша «Ньюсдвач». Са слоў бацькі хлопца, аднакласнікі булілі яго і пляваліся ў яго.

MASH жа піша, што падлетак прыйшоў расправіцца з аднакласніцай, якая ў выходныя запэцкала яго касметыкай. Астатнія з гэтага смяяліся. 16 верасня Раман прыйшоў у свой клас з нажом, малатком і муляжом пісталета. Канал сцвярджае, што хлопчык ударыў па галаве менавіта сваю крыўдзіцельку.

Колькасць пацярпелых да гэтага моманту павялічылася да пяці — гэта чацвёра сямікласнікаў і настаўніца.

Цяпер, паводле звестак SHOT, аперыруюць дзвюх дзяўчынак: Леру, якой Раман парэзаў горла нажом і ўдарыў па галаве. Таксама хірургі змагаюцца за жыццё другой сямікласніцы — Машы. У яе траўма чэрапа, адкрытая рана. Медыкі ацэньваюць стан школьніц як цяжкі. У астатніх пацярпелых менш сур'ёзныя траўмы.

Паводле SHOT, пасля нападу на аднакласнікаў Рамана скруцілі ў прыбіральні, дзе той спрабаваў здзейсніць суіцыд. 

Школа, у якой адбылося надзвычайнае здарэнне — карэкцыйная, многія вучні знаходзіліся на ўліку па справах непаўналетніх.

Каментары9

  • Тэкля
    16.09.2024
    Шкада вельмі... Дзе тыя педагогі, псіхолагі, класныя кіраўнікі? Няўжо не заўважаюць, што адбываецца сярод аднакласнікаў ды і вучняў наогул? Чаму бацькі не звяртаюць увагі?
  • Не здзіўляе
    16.09.2024
    Тэкля , гэта ж рашка
  • /
    16.09.2024
    а некаторыя "выкшталцоныя" каментатары нн хаця б на сябе паглядзелі... не плююцца і не буляць... угу

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення3

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Аўто на мінскім праспекце ўляцела ў святлафор і перакулілася ВІДЭА2

«Расце попыт на навучанне па-беларуску». Круты прапануе абвясціць 2025-ты Годам беларускай мовы36

Квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі — новая версія прапаганды8

Трэнер расказаў, чаму футбаліст ударыў па надпісе «80 гадоў вызвалення»

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення3

Маладой айцішніцы Настассі з кампаніі Exadel пагражае да 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →