Культура

У Мінску працуе выстава стваральніка нейра-арту Захара Кудзіна ФОТА

Вялікі персанальны выставачны праект беларускага мастака, які трагічна пайшоў з жыцця ў 2019 годзе, падрыхтаваны пры ўдзеле сям’і творцы.

«З’ява» — у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску працуе выстава стваральніка нейра-арту, беларускага жывапісца, скульптара, музыканта Захара Кудзіна. Пра гэта піша выданне Reform.news.

Экспазіцыя твораў аднаго з найяскравых прадстаўнікоў сярэдняга пакалення беларускага мастацтва размяшчаецца ў васьмі залах. На выставе прадстаўлены вядомыя работы аўтара, так і тыя, якія раней не дэманстраваліся. Таксама часткай выказвання з’яўляюцца фотаздымкі з сямейнага архіву Захара Кудзіна, яго асабістага архіву. У прыватнасці, у адной з залаў можна ўбачыць галерэю «сэлфі» стваральніка нейра-арту. Як падкрэсліваюць арганізатары праекту, адной з задач ініцыятывы было пазнаёміць гледача як з мастацкай іпастассю беларускага творцы, так і паказаць яго як асобу.

Фота: сацсеткі сям’і мастака.
Фота: сацсеткі сям’і мастака.
Фота: сацсеткі сям’і мастака.
Фота: сацсеткі Ya Yadviga.
Фота: сацсеткі Ya Yadviga.
Фота: сацсеткі Ya Yadviga.
«Аўтапартрэт». Фота: сацсеткі Ya Yadviga.

«Выстава «З’ява» — гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў», — адзначаецца ў анатацыі да праекта.

Стваральнік нейраарта Захар Кудзін нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску. Яго прафесійнае станаўленне адбывалася не толькі ў Беларусі: пасля заканчэння мастацкай вучэльні ў Мінску мастак паехаў у Нью-Ёрк. Жыў і падарожнічаў у Злучаных Штатах, вывучаючы амерыканскае арт-асяроддзе. Пасля вяртання ў Беларусь ён уліваецца ў калектыўныя праекты, супрацоўнічае з галерэямі, робіць персанальныя выставы. Захар Кудзін — самы малады мастак, чыя праца знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Адным з найяскравейшых праектаў аўтара ў 2019 годзе становіцца «Ледзяны палёт. Гарачы космас» — роспіс будынка на вуліцы Кастрычніцкая ў рамках фестывалю урбан-арта Vulica Brasil.

Дакументальны фільм «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа не адбыўся б без удзелу Захара — у карціне мастак з’яўляецца правадніком мастацтва ў гарадское асяроддзе. Здавалася б, творчая актыўнасць Захара Кудзіна толькі ўзрастала ў 2010-я, аднак у снежні 2019-га ён прымае рашэнне пайсці з жыцця.

Выстава «З’ява» будзе працаваць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вуліца Някрасава, 3) да 27 кастрычніка.

Каментары

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →