Свет

Адзін з апошніх буйных кліентаў «Газпрама» ў ЕС аб'явіў пра адмову ад расійскага газу

Аўстрыйская Wien Energy GmbH, якая забяспечвае газам больш за 2 млн спажыўцоў у Вене і яе ваколіцах, з 2025 года цалкам адмовіцца ад газу з РФ, паведамляе The Moscow Times са спасылкай на заяву кампаніі.

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Замест газу «Газпрама» кампанія дамовілася пра пастаўкі з Паўночнай Афрыкі, Паўночнага мора, а таксама заключыла кантракты з экспарцёрамі звадкаванага прыроднага газу ў аб'ёмах, якія пакрываюць 12% газавага спажывання ў Аўстрыі.

«З-за агрэсіўнай вайны Расіі (супраць Украіны) незалежнасць ад газу з Расіі стала крытычна важнай для бяспекі паставак, — заявіў, каментуючы пастанову, Петэр Ханке, кіраўнік канцылярыі па эканамічных пытаннях аўстрыйскай сталіцы. — Усе хатнія гаспадаркі, камерцыйныя спажыўцы і электрастанцыі будуць выкарыстоўваць газ нерасійскага паходжання ў 2025 годзе».

Як паведаміла Wien Energy, у будучыні яна будзе патрабаваць ад пастаўшчыкоў газу сертыфікатаў, якія даказваюць, што ён не паступіў з Расеі. Пры гэтым павышэння коштаў для спажыўцоў не адбудзецца, запэўніў кіраўнік кампаніі Міхаэль Штрэбль.

Аўстрыя пакуль застаецца апошняй з краін Заходняй Еўропы, хто працягвае закупляць асноўную частку газу ў Расіі: доля «Газпрама» на рынку краіны зімой 2024 года дасягала 97-98%, а па стане на май знізілася да 83%.

Газ «Газпрама» паступае ў Аўстрыю па доўгатэрміновым кантракце з мясцовай энергетычнай кампаніяй OMV, і на гэтыя пастаўкі, паводле даных Bloomberg, прыпадае каля паловы ўсяго экспарту «Газпрама» ў Еўрасаюз.

OMV, дарэчы, была першай з заходнееўрапейскіх фірмаў, якая заключыла дамову на пастаўкі газу з СССР у 1968 годзе, а яе бягучы кантракт дзейнічае да 2040 года. Аўстрыя, аднак, разглядае магчымасць яго разрыву, папярэджвала ў лютым кіраўніца Мінэнерга Аўстрыі Леанор Гевеслер.

Страта рынку Аўстрыі, дзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых газавых хабаў Еўропы, Баўмгартэн, прарочыць новую траўму «Газпрому», які за два гады вайны страціў дзве траціны экспарту.

Летась кампанія прапампавала за мяжу толькі 69 млрд кубаметраў газу — мінімальны аб'ём з 1985 года. Экспарт у Еўропу сціснуўся да 28 млрд кубаметраў — узроўню другой паловы 1970-х гадоў.

Адпаведна здабыча «Газпрома» ўпала да 404 млрд кубаметраў — самага нізкага ўзроўню з 1990 года, а чыстыя страты — 629 млрд расійскіх рублёў (каля 7 млрд даляраў) — сталі рэкорднымі за тры дзесяцігоддзі, што існуе кампанія.

Каментары

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →