Свет1010

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пракаментаваў планы заходніх краін дазволіць Украіне наносіць удары сваімі дальнабойнымі ракетамі па расійскай тэрыторыі. Ён пагражае, што гэта будзе расцэньвацца як прамое ўступленне НАТА ў вайну.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На думку Пуціна, украінская армія не можа самастойна выкарыстоўваць заходнюю зброю вялікай далёкасці, таму што для гэтага, маўляў, патрэбныя разведданыя са спадарожнікаў Еўрасаюза або ЗША. Да таго ж, лічыць Пуцін, палётныя заданні ў ракетныя сістэмы могуць уносіць толькі вайскоўцы краін НАТА.

Таму гаворка, як ён сцвярджае, ідзе не пра дазвол наносіць удары, а пра рашэнне краін НАТА «непасрэдна ўдзельнічаць у ваенным канфлікце». Калі такое рашэнне будзе прынята, то яно, маўляў, будзе азначаць што «краіны НАТА ваююць з Расіяй».

«Мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць стварацца», — падсумаваў Пуцін.

Варта адзначыць, што расійскія ўлады ведаюць пра тое, што многія палітыкі на Захадзе баяцца эскалацыі канфлікту, а асабліва свайго непасрэднага ўцягвання ў яго. Таму ад самага пачатку вайны расійскія чыноўнікі самага рознага ўзроўню і прапагандысты бясконца нагадваюць пра «чырвоныя лініі», пасля пераходу якіх Захадам Расія, маўляў, адрэагуе нейкімі страшнымі мерамі ў адказ. Часта гэтыя вербальныя пагрозы аказваюцца блефам, паколькі магчымасці самой Расіі абмежаваныя. 

Каментары10

  • 12.09.2024
    Практычна ва ўсіх войнах сярэдзіны 20 стагоддзя і 21 выкарыстоўваецца расейская зброя . Па яе продажі раzeя займала 2- 3 месца ў свеце . Таму ( слухаючы пыню ) яна удзельнічае ва ўсіх войнах і тэрактах ))
  • 0101
    12.09.2024
    Засцал чувак
  • Батоксны пацук
    12.09.2024
    Ко-ко-ко, нясіце хутка чамадан, зараз дамо рашучы адказ англасаксам.

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?6

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак11

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →