Грамадства55

Вывезлі з Беларусі маці былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай

Пра выезд за мяжу Людмілы Класкоўскай, маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай, паведамляе «Новы час». 

23 студзеня гэтага года жанчыну затрымліваў КДБ у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў. Пенсіянерку абвінавацілі ў атрыманні дапамогі «ад экстрэмісцкіх арганізацый»: у кватэры Людмілы прайшоў ператрус, а яе саму прымусілі падпісаць падпіску аб неразгалошванні. 

Пасля допыту 67-гадовую жанчыну выпусцілі, але сказалі чакаць позву ў суд. 

Цяпер Людміла Класкоўская ў бяспецы разам са сваёй дачкой, якая жыве ў Швейцарыі. Анансуецца, што ў найбліжэйшы час яна сама падрабязна раскажа «Новаму часу», што азначае цяпер быць сваяком палітвязня ў Беларусі і ўвесь час сутыкацца праз гэта з ціскам з боку сілавікоў. 

Каментары5

  • беларускі пшык
    11.09.2024
    беларуски дух, не будзе ніякага толку ні ад якіх "баявых сем'яў", пакуль беларусы не пачнуць карыстацца роднай мовай.
  • Вопрос
    11.09.2024
    беларуски дух, В чем боевая?
  • Ботам
    11.09.2024
    беларускі пшык,Марзалюк, пералагінься

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Канапацкая плануе балатавацца на выбарах-202530

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →