Свет1111

Трамп на дэбатах з Харыс заявіў, што мігранты ядуць катоў і сабак амерыканцаў. Адкуль узяўся гэты мем?

Экс-прэзідэнт ЗША зноў узарваў твітар чарговым скандальным выказваннем. Вядучаму дэбатаў давялося абвяргаць словы Трампа ў жывым эфіры.

Скрыншот відэа

Адным з вірусных момантаў дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам і Камалай Харыс стала выказванне экс-прэзідэнта пра мігрантаў.

Калі вядучы закрануў тэму нелегальнай міграцыі, Трамп раптам пачаў расказваць пра тое, што ў горадзе Спрынгфілд у штаце Агаё мігранты ядуць катоў і сабак мясцовых жыхароў.

«У Спрынгфілдзе яны ядуць сабак — людзі, якія прыехалі, яны ядуць катоў. Яны ядуць хатніх жывёл людзей, якія там жывуць, і гэта тое, што адбываецца ў нашай краіне, і гэта ганьба», — заявіў Трамп. Ягоная апанентка на гэтых словах засмяялася.

Тэлеканал ABC аператыўна праверыў гэтае выказванне, і Дэвід Мюір у жывым эфіры адказаў Трампу. Паводле яго слоў, мэрыя Спрынгфілда абвергла гэтую інфармацыю: паведамленняў пра тое, што мігранты ядуць сабак і катоў ці ўвогуле шкодзяць хатнім жывёлам, у паліцыю не паступала.

Тым не менш, сцвярджэнне Трампа імгненна завірусілася ў сацсетках. У сацсетцы X (былы твітар) з'явіліся дзясяткі тысяч пастоў з хэштэгамі «Спрынгфілд» і «Яны ядуць сабак». Прыхільнікі Трампа сталі публікаваць мемы з сабакамі і катамі, якія трымаюць плакаты з надпісамі «Галасуй за Трампа, выратуй нас!», «Жыцці катоў важныя», «Нас з'елі гаіцяне». На іншых малюнках, згенераваных нейрасеткамі, Трамп ратуе качак (часам больш падобных да гусей) і катоў ад натоўпу мігрантаў.

Але адкуль наогул узяўся гэты мем? Насамрэч абмяркоўваць гэтую тэму ў інтэрнэце пачалі яшчэ да дэбатаў. У канцы жніўня ў сеціве завірусілася відэа выступлення жыхара Спрынгфілда на пасяджэнні гарадской рады. Ён паскардзіўся на мігрантаў з Гаіці, якія, паводле ягоных слоў, палююць на качак у гарадскім парку і ядуць іх.

У закрытай гарадской суполцы ў фэйсбуку з'явілася яшчэ адна гісторыя. Аўтар паста расказаў, што сяброўка дачкі ягонага суседа нібыта згубіла ката, а праз некаторы час знайшла яго, калі ён вісеў на дрэве каля дома імігрантаў з Гаіці. 

Скрыншоты паста былі падхопленыя трампістамі і разляцеліся па сеціве. Тэму развіў і кандыдат Трампа ў віцэ-прэзідэнты Джэй Дзі Вэнс.

«Некалькі месяцаў таму я падняў пытанне адносна таго, што нелегальныя імігранты з Гаіці вычэрпваюць сацыяльныя службы і ў цэлым выклікаюць хаос па ўсім Спрынгфілдзе. Цяпер прыходзяць паведамленні, што людзі, якія не павінны быць у нашай краіне, ядуць катоў і сабак мясцовых жыхароў. Дзе нашая ўпаўнаважаная па мяжы», — напісаў напарнік Трампа ў сацсетцы X. Ягоны пост сабраў больш за 11 мільёнаў праглядаў.

Пасля Вэнс дадаў, што яму паступае ўсё больш падобных паведамленняў, хоць яны і могуць быць хлуслівымі.

Менавіта тады здарылася і першая хваля мемаў пра тое, як Трамп ратуе катоў і сабак. Не застаўся ў баку Ілан Маск: ён запосціў карцінку з качкай і кацянём і напісаў «Ратуйце іх». Вядомы сенатар-рэспубліканец Тэд Круз апублікаваў мем з катамі, якія абдымаюцца, і подпісам «Калі ласка, галасуйце за Трампа, і тады гаіцянскія імігранты нас не з'ядуць», забяспечыўшы карцінку ўсмешлівымі смайлікамі.

Трамп ухапіўся за гэтую тэорыю змовы і вырашыў выкарыстаць яе на дэбатах. Аднак пацверджаных выпадкаў знікнення хатніх жывёл у Спрынгфілдзе няма.

Яшчэ ў аўторак мэр горада Роберт Ру расказаў, што ніводнага паведамлення пра тое, што мігранты ядуць хатніх жывёл, не паступала. А адзінае відэа з падобным эпізодам, якое таксама распаўсюджвалі правыя блогеры, было знятае ў іншым горадзе ў Агаё — там за жорсткае абыходжанне з жывёламі затрымалі жанчыну, у якой няма ніякіх сувязяў з Гаіці.

Абверглі інфармацыю Трампа ў паліцыі Спрынгфілда: там заявілі, што «не было ніякіх даставерных паведамленняў або канкрэтных заяў пра тое, што хатнія жывёлы падвяргаліся гвалту, траўмам або жорсткаму абыходжанню з боку асоб з ліку імігрантаў». 

У Спрынгфілдзе з насельніцтвам амаль 58 тысяч чалавек апошнім часам сапраўды назіраецца прыток мігрантаў з Гаіці. Усяго ў акрузе Кларк знаходзяцца каля 12-15 тысяч мігрантаў, 10 тысяч з іх з Гаіці. Пры гэтым прадстаўнік гарадской адміністрацыі запэўнівае, што мігранты не парушаюць законы. Паводле ягоных слоў, яны нават не смецяць, не кажучы ўжо пра больш цяжкія злачынствы.

Каментары11

  • Acab
    11.09.2024
    Нават СО2 ня эмітуюць, чаго там, Грэта штоночы распранаецца асабіста ўзнагарадзіць такую эка, біа, этык, dei...
    ...


    -Як даўно мігранты, падмурак, хто збудавалі ЗША, ператварыліся на праблему?
    -Як пачалі дэрсацыяль плаціць. Дэр сацыяль ператварае ўсіх і кожнага атрымальніка на праблему. Да таго ж ў інстытуцыйных ашуканска-злодзейскіх дурыбарах, якія за два стагодзмдзі псуюцца ўва ўсё горшы эгалітарызм (інулюзыю), карыстаюцца чалавекагаловамі мігрантаў, каб накруціць сабе поінты.
    ...

    -Чаго спадар Трамп Руды вішчыць, як есьці каты і сабакі абсалютна незлачынна?
    -Так як і дасьледаваць касмэтыкі і лекі. Злачынна адно есьці ці дасьледаваць ЧУЖЫЯ каты і сабакі. Але панапрымалі супрацьпраўных загонаў, якія абмяжоўваюць права чалавека на дасьледаваньне і прыстасаваньне асяродзьдзя, напрыклад, ў выглядзе катоў. Што да спадара Трампа Рудога, дык ён ашуканец і сацыяліст. Як і ўсе палітыкі, як ягоныя апанэнты з трацкіскае партыі зша. Ня варта іх слухаць (ў сэнсе верыць), а горай таго па выбарах швэндацца.
  • Ботам
    11.09.2024
    Сколькі пуцінскіх ботаў топяць за любімца Пуціна Трампа. Паказчык.
  • Імя
    11.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

Трэснуў будынак гімназіі ў Віцебску, вучняў перавялі ў іншыя школы

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі, і ўсмешкі зніклі»27

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь57

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →