Эканоміка22

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат

Намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Сяргей Касьянаў паведаміў, што ў Беларусі плануецца стварыць новы цэлюлозна-кардонны камбінат, і зноў на базе кітайскіх тэхналогій. 

ЦКК у Светлагорску

Па словах чыноўніка, магутнасць планаванага цэлюлозна-кардоннага камбіната складзе не менш за 400-500 тон прадукцыі ў год. Акрамя таго, у планах значыцца і будаўніцтва новай вытворчасці драўняна-стружкавых пліт магутнасцю як мінімум 600 тыс. кубаметраў у год.

Сяргей Касьянаў адзначыў, што цэлюлозны камбінат будуць ствараць з нуля — месца пад яго будаўніцтва пакуль выбіраюць.

Пры гэтым у Беларусі ўжо ёсць аналагічная вытворчасць, якая размяшчаецца ў Светлагорску. Яе таксама пачыналі будаваць кітайцы, але з-за канфліктнай сітуацыі завяршалі іншыя спецыялісты.

З будаўніцтвам і эксплуатацыяй гэтага аб'екта неаднаразова ўзнікалі пытанні як з пункту гледжання экалогіі, так і бяспекі. Так, 17 чэрвеня 2023 года на прадпрыемстве адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі тры чалавекі.

Каментары2

  • Забіў бабра, выратаваў дрэва.
    11.09.2024
    Апошнім разам чытаў пастанову Урада, што тэрмін пагашэньня крэдыту які пайшоў па "кітайскі цуда апгрейд" Сьветлагорскаму ЦКК працягнулі да 29года, ці то з 29га пачнуць гасіць, а пакуль весь банкет (выбухі, выкіды і аварыі) за кошт дзяржавы, ну г.з. за нашыя падаткі, бо дзяржава плаціла кітайцам за ЦКК. І вось вам панове, рыхтуецца другі банкет.
  • Хат
    12.09.2024
    И зачем им столько целлюлозы?
    Пороховой завод небось хотят.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →