Культура33

Помнік на магіле мастачкі Алены Кіш імкліва разбураецца

Скульптурная кампазіцыя «Дзяўчына ў чоўне», усталяваная на магіле мастачкі ў вёсцы Папоўцы Капыльскага раёна, знаходзіцца ў аварыйным стане. Каб захаваць адметны мастацкі помнік, патрэбны тэрміновыя рэстаўрацыйныя працы, піша «Будзьма».

Скульптурная кампазіцыя «Дзяўчына ў чоўне» — дыпломная праца мастака Уладзіміра Ламейкі. Яна была ўсталяваная ў 1996 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння мастачкі.

Помнік на магіле Алены Кіш, верасень 2024 г.

Кампазіцыя складаецца з пастамента ў выглядзе рачных хваляў, уласна чоўна, і сімвалічнай фігуры дзяўчыны, што ляжыць у ім. Надгробак быў размаляваны ў традыцыйных колерах дываноў таленавітай мастачкі.

Калаж: як выглядаў помнік раней і як выглядае ў верасні 2024 года

Цяпер яго стан аварыйны — фарба амаль знікла, а сам помнік пашкодзілі вільгаць і маразы — скразная расколіна ідзе праз увесь корпус. Яшчэ колькі халодных сезонаў — і ў сённяшнім выглядзе ён будзе незваротна страчаны.

Трэшчына на помніку на магіле Алены Кіш, верасень 2024 г.

Да новых «круглых» датаў, калі дзяржава, магчыма, узгадае мастачку, помнік не датрывае, і толькі аператыўныя рэстаўрацыйныя працы дазволяць захаваць адметнае надмагілле.

Каментары3

  • Кузьміч Лёха
    11.09.2024
    Магу папрацаваць над магілай
  • Васька Чыжэвіцкі
    11.09.2024
    Кузьміч Лёха, а Ламейка?
  • Усё сыходзіць
    12.09.2024
    Як зроблена, так і ламаецца. Тое ж з яўрэйскімі магіламі.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграмаў, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →