З 1 кастрычніка змяняюцца ўмовы доступу ў асабісты кабінет АРІП для фізічных асоб, сказана на сайце сэрвісу.
Так, замест згоды на апрацоўку персанальных даных, якую давалі на 5 гадоў, карыстальнікі будуць заключаць дамову на тэрмін да 3 гадоў. Зрабіць гэта можна ў электронным выглядзе, для чаго кліенту сэрвісу дастаткова праставіць птушку ў спецыяльным поле асабістага кабінета.
У выніку карыстальнікам АРІП прапануюць не пазней за 31 ліпеня 2025 года на падставе публічнай аферты заключыць дадатковыя пагадненні. Калі гэтага не зрабіць, асабістыя кабінеты выдаляць 1 жніўня 2025 года.
Зрэшты, у кампаніі адзначаюць, што кожнаму карыстальніку нагадаюць аб неабходнасці заключэння дамовы праз электронныя лісты, якія накіруюць на адрас электроннай пошты, названай пры рэгістрацыі ў сэрвісе АРІП.
-
У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка
-
«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар
-
Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду
Каментары