Вайна55

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары

Расійскія войскі выбілі УСУ з чатырох сёлаў Курскай вобласці за адзін дзень, сцвярджаюць расійскія блогеры. Украінскі бок пра сітуацыю ў Глушкоўскім і Коранеўскім раёнах не паведамляў.

Расійскія ваенкары сцвярджаюць, што сёння пачаўся контрнаступ у Курскай вобласці. Прыкладная лінія фронту там пазначаная на мапе зверху сінім колерам, а кірунак удару — чырвоным.

«155-я брыгада марской пяхоты Ціхаакіянскага флота … выбіла УСУ з вёсак Гардзееўка, Віктараўка, Бяхава і вызваліла палову сёлаў Апанасаўка і Снагасць у Курскай вобласці. Менш чым за 12 гадзін», — напісаў тг-канал «Тройка».

Гаворка пра населеныя пункты на сутыку Глушкоўскага і Коранеўскага раёнаў, на заходнім флангу выступу, які ўкраінскія войскі занялі на расійскай тэрыторыі.

«Увесь мінулы тыдзень 51 полк 106-ай дывізіі ПДВ павольна рыхтаваў плацдарм для атакі ключавога сяла (мясцовага вузла дарог) — Снагасці. Ён ішоў з поўначы з боку Коранева і сёння раніцай хуткай атакай увайшоў у Снагасць, — так апісвае сітуацыю блогер Юрый Падаляка. — Адначасова з ім з захаду (з Глушкоўскага раёна) 155 брыгада ціхаакіянскіх марпехаў, таксама раптоўна, абрынулася на праціўніка ў Гардзееўцы. Такім чынам праціўнік у Апанасьеўцы, Унязапным, Віктараўцы і Бяхаве быў адрэзаны ад забеспячэння і ахоплены з флангаў».

«Пазіцыі нашых войскаў за сёння тактычна палепшаныя. Гэта не падстава для радасці, гэта руцінная праца, — перасцерагае ад лішняга аптымізму мясцовы канал «Ополчение / Рыльск / Медведь». — На сёння застаецца шмат пытанняў па размяшчэнні лбс (лініі баявога сутыкнення — НН). Ёсць рэчы, якія складана вытлумачальныя і незразумела, чаму адбываецца менавіта так, а не інакш. Бліжэйшыя дні раскрыюць інтрыгу — чаму ВСУ застаюцца там, дзе застаюцца, і адыходзяць там, дзе адыходзяць».

Украінскі бок гэтых паведамленняў пакуль ніяк не каментаваў. Украінскі наступ апошнія тыдні спыніўся, пра заняцце новых населеных пунктаў не паведамлялася. Гэта, імаверна, звязана з перакідваннем расійскіх рэзерваў пад Курск. У тым ліку расійскія войскі ўтрымалі кантроль над Глушкоўскім раёнам нават пасля знішчэння ўкраінцамі мастоў цераз раку Сейм.

Нечаканым рыўком у пачатку жніўня ўкраінская армія заняла каля 1000 квадратных кіламетраў у Курскай вобласці Расіі, але не змагла выйсці да Рыльска, Льгова, Курчатава і самога Курска — найбольшых гарадоў вобласці, што ляжаць на рацэ Сейм. Тым не менш, расіяне былі вымушаныя перакінуць на Куршчыну частку сваіх сілаў з Данбаса.

Каментары5

  • Ян
    10.09.2024
    ЗСУ перамалолі чарнаморскую марскую пяхоту рашыстаў, перамоляць і ціхаакіянскую.
  • 10.09.2024
    Я наверное полный дурак . Я вижу , что это " контрнаступление " единственный шанс росвойск вырваться из окружения после уничтожения мостов через Сейм . Им или сдаться или идти на прорыв . Шаг отчаяния корочь .
  • Рагачу
    10.09.2024
    Шойга заявил что пока взяли залуку.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →